Юзаф Монтвіл
| Юзаф Монтвіл | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | эканаміст, банкір, палітык, сацыяльны работнік |
| Дата нараджэння | 18 сакавіка 1850 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 лютага 1911 (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Аўтограф |
|
Юзаф Монтвіл (18 сакавіка 1850, Міцянішкі[d], Кеданскі раён — 20 лютага 1911, Вільня) — віленскі банкір і прадпрымальнік; грамадскі дзеяч, філантроп і мецэнат. Дэпутат Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ІІІ склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з сям’і польскіх землеўладальнікаў Станіслава Мацея Монтвіла і Аляксандры з Даўгялаў[1].
У 1866 годзе скончыў Віленскую гімназію, у 1872 — юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта, пазней вывучаў сацыялогію і эканоміку ва ўніверсітэтах Берліна, Вены і Кракава. Некаторы час ён кіраваў сямейным маёнткам у Шатах (Ковенская губерня)[1].
У 1885 г. пачаў працаваць дырэктарам Землеўласніцкага банка ў Вільні. Неўзабаве ён таксама стаў членам кіраўніцтва мясцовага Камерцыйнага банка. У 1893—1905 гг. быў членам Віленскай гарадской думы, у 1897 г. быў абраны гарадскім старшынёй, але царскія ўлады не зацвердзілі яго на гэтай пасадзе[1].
Быў вядомы сваёй грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю. Заснаваў, сярод іншага, ткацкую школу «Бірута» ў Шатах і мастацкае таварыства «Лютня», удзельнічаў у стварэнні Віленскага сельскагаспадарчага таварыства, Таварыства сяброў навукі, Таварыства музея навукі і мастацтва, Таварыства апекі над дзяўчатамі, Таварыства апекі над дзецьмі і Таварыства ўладкавання кватэр, быў старшынёй гарадской думы нагляду за апекай над беднымі і Наглядальнай рады Польскага таварыства «Oświata»[1].
У 1907 годзе ён стаў дэпутатам Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ІІІ склікання ад Вільні. Узначаліў у Думе Польска-Літоўска-беларускае кола, удзельнічаў у працы фінансавай і аграрнай камісій[1]. Паводле сваіх поглядаў, належаў да краёўцаў кансерватыўна-ліберальнага кірунку, падтрымліваў ідэю аўтаноміі для зямель гістарычнай Літвы, выступаў за пашырэнне мясцовага самакіравання, некаторае пашырэнне сялянскага землеўладання за кошт памешчыцкіх земляў[2]. Выступаў у думе з патрабаваннямі адмены абмежавальных законаў у беларускіх і літоўскіх губернях. У 1908 годзе ўступіў у Саюз краёвай працы, які ставіў мэтай садзейнічанне гаспадарчаму і культурнаму развіццю краю[2].
У 1908 годзе прыняў удзел у Славянскім з’ездзе ў Празе. Напрыканцы жыцця ініцыяваў будаўніцтва Польскага дома ў Вільні[1].

Памёр 20 лютага 1911 года ў Вільні пасля кароткай хваробы ў Вільні і быў пахаваны на могілках Росы[1].
Уласнай сям’і не меў. Брат, Станіслаў Монтвіл (1841—1916), быў удзельнікам паўстання 1863—1864 гадоў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж Kozłowski E. Montwiłł Józef (1850—1911) // Polski Słownik Biograficzny. — T. XXI. — 1976. — S. 673—674.
- ↑ а б Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001. — C. 146—147, 149, 152, 168—169, 263.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Государственная дума Российской империи: 1906—1917 / Б. Ю. Иванов, А. А. Комзолова, И. С. Ряховская. — Москва: РОССПЭН, 2008.
- Запруднік Я. Палітычнае змаганне за Беларусь у царскіх Дзяржаўных думах (1906—1917 гг.) // АРСНЕ. — 2009. − № 1−2 (76−77), с. 43-217.
- Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001.
- Kozłowski E. Montwiłł Józef (1850—1911) // Polski Słownik Biograficzny. — T. XXI. — 1976. — S. 673—674.
- Posłowie polscy w parlamencie rosyjskim 1906—1917: słownik biograficzny / Cz. Brzoza, K. Stepan. — Warszawa: Wydawnictwo Sejmowe, 2001.
- Wierzchowski M. Sprawy Polski w III i IV Dumie Państwowej, Warszawa 1966.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юзаф Монтвіл
- Асобы
- Нарадзіліся 18 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1850 годзе
- Нарадзіліся ў Кедайнейскім раёне
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1911 годзе
- Памерлі ў Вільні
- Пахаваныя на могілках Роса
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі III склікання
- Выпускнікі Імператарскага Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта