Перайсці да зместу

Юзаф Прушынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Прушынскі
Партрэт Юзафа Прушынскага. XIX стагоддзе. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Партрэт Юзафа Прушынскага. XIX стагоддзе. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
Любіч
Любіч
чашнік менскі[d]
1765 — 1769
падкаморы менскі[d]
1769 — 1772
Папярэднік Міхал Казімір Жыжэмскі[d]
падстароста менскі[d]
 — 1769
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1771

Нараджэнне не раней за 7 чэрвеня 1710 і не пазней за 7 чэрвеня 1709
Смерць 4 лістапада 1790(1790-11-04)
Род Прушынскія
Бацька Ежы Прушынскі[d]
Маці Тэкля з Ратомскіх[d]
Жонка Брыгіда з Янішэўскіх[d]
Дзеці Станіслаў Прушынскі, Антоні Прушынскі[d], Феліцыян Прушынскі[d] і Францішка з Прушынскіх[d]
Грамадзянства
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Юзаф Прушынскі (польск.: Józef Prószyński; не раней за 7 чэрвеня 1710 і не пазней за 7 чэрвеня 17094 лістапада 1790(1790-11-04)) — вялікалітоўскі ўраднік, землеўласнік і рэлігійны дзеяч, рыма-каталіцкі біскуп.

З роду Прушынскіх герба «Любіч». Сын менскага крайчага Ежы Прушынскага (пам. да 4.4.1734). Нарадзіўся паміж 7 чэрвеня 1709 і 7 чэрвеня 1710 года.

Чашнік, падстароста, падкаморы (1765) менскі, маршалак Галоўнага Трыбунала (1771).

Пасля смерці жонкі Брыгіды з Янішэўскіх уступіў у Ордэн езуітаў, пакінуў яго пасля забароны 21 ліпеня 1773 года, 7 чэрвеня 1773 года ва ўзросце 63 гадоў высвечаны на дыякана, а 8 чэрвеня 1773 года рукапакладзены на святара. 17 лютага 1777 года намінаваны тытулярным біскупам Менітэнскім. Хіратонія адбылася 21 верасня 1777 года. Сакру біскупа атрымаў з рук архібіскупа Джавані Андрэа Аркецці, тытулярнага архібіскупа Халкідонскага ў прысутнасці Яна Стэфана Гедройця, біскупа Інфлянцкага, і Габрыэля Вадзынскага, біскупа Смаленскага.

Валодаў маёнткамі Лошыца, Новы Двор, Каралішчавічы, Трасцянец Менскага павета, Бігушкі Вількамірскага павета, Задняя, Сянежычы Новагародскага ваяводства, Свіраны Віленскага ваяводства, Гарадзечна Ашмянскага павета, Хелміца Слонімскага павета, трымаў у застаўным уладанні маёнткі Гранічы Мінскага ваяводства.

У канцы 1760-х фундаваў у сваім маёнтку ў Лошыцы будаўніцтва ўніяцкай царквы Успення Найсвяцейшай Багародзіцы і ўтрыманне святара.

У 1779 годзе падзяліў маёнткі паміж сынамі.

Памёр 4 лістапада 1790 года.

Кавалер ордэнаў Белага Арла, Св. Станіслава.

У шлюбе з Брыгідай з Заранкаў Янішэўская. Дзеці:

  • Ігнат, памёр нежанатым.
  • Антоні (пам. да 15.11.1797), падкаморы менскі, валодаў маёнткамі Лошыца, Новы Двор, Трасцянец, Сянежычы, трымаў у застаўным уладанні маёнтак Барацін Навагрудскага ваяводства. Жонка дачка суддзі земскага (?) берасцейскага Багуміла Грабоўская.
  • Тадэвуш, падчашы менскі, валодаў маёнткам Родзевічы Мінскага ваяводства і Бігушкі, трымаў у застаўным уладанні маёнтак Сташкунішкі Вількамірскага павета і Гранічы. Жонка дачка старосты калабжэгскага (?) Канстанцыя Качынская.
  • Ян, памёр нежанатым.
  • Феліцыян, суддзя земскі менскі, валодаў маёнткамі Гарадзечна, Гародзькі Ашмянскага павета, Трашчані Завілейскага павета.
  • Станіслаў, генерал-ад’ютант, суддзя гродскі, падстораста судовы мінскі, маршалак Ігуменскага павета, кавалер ордэнаў Св. Ганны, Св. Станіслава, валодаў маёнткамі Каралішчавічы, Свіраны, рабіў вывад шляхецтва (1800), жонка дачка мечніка вількамірскага Ганна Камароўская.
  • Казімір, шамбялян, валодаў маёнткам Лошыца, не пакінуў нашчадкаў.
  • Ганна, муж лоўчы мінскі Аборскі.
  • Францішка, муж павятовы ваўкавыскі маршалак Быхавец.
  • Феліцыяна, муж падстолі мазырскі Лянкевіч.
  • Юстына, манахіня-бенедыкцінка.
  • Крысціна, памерла незамужняй.