Юзаф Ройтэн
Юзаф Ройтэн | |
---|---|
Род дзейнасці | архітэктар |
Дата нараджэння | XVI стагоддзе |
Юзаф Ройтэн (Райсцін) — архітэктар Стэфана Баторыя, кіраўнік прац па перабудове гродзенскага Старога замка ў стылі нямецкага маньерызму.
У 1589 годзе ў лаўнічых кнігах Львова Ройтэн згадваецца як «Яго Каралеўскай Вялікасці будаўнічы і архітэктар замка гарадзенскага» («Sacrae Regiae Maiestatis Murator et Architectus in Arce Grodnensis»). Вядома, што Ройтэн пэўны час жыў у Гродне і нават валодаў зямельным надзелам у Сухім сяле (цяпер у раёне былой Гарадніцы). Таксама Ройтэн браў удзел у будаўніцтве гродзенскага парафіяльнага касцёла, Фары Вітаўта, які Стэфан Баторый першапачаткова планаваў перадаць езуітам. У актах Літоўскай метрыкі за 1592 год ён так і згадваецца — «будаўнічы касцёла гродзенскага». Польская даследчыца сакральнай архітэктуры Марыя Каламайска-Саед лічыць, што Ройтэн можа быць выхадцам з Аўстрыі, бо ў ваколіцах Лінца ёсць вёска Ройтэн .
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- W. Łoziński, Sztuka Lwowska XVI i XVII w., Lwów, 1901, s. 96
- Jarosław Wojciechowski, Stary zamek w Grodnie, II // Biuletyn Historii Sztuki i Kultury Nr. 3. – Warszawa: Zakład Architektury Polskiej i Historii Sztuki Politechniki Warszawskiej, 1938
- Józef Jodkowski, Grodno, Wilno, 1923, s. 82
- M. Kałamajska-Saeed, Materiały do dziejów sztuki sakralnej na ziemiach wschodnich dawnej Rzeczypospolitej, Część IV, Tom 4, s. 32