Юзаф Свяжыньскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Юзаф Свяжыньскі
польск.: Józef Świeżyński
Świeżyński, Iosif.jpg

член Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі[d]
з 1906
Прэм'ер-міністр Каралеўства Польскага[d]
23 кастрычніка 1918 — 3 лістапада 1918
Папярэднік Ян Канты Стэчкоўскі
Пераемнік Уладзіслаў Урублеўскі

Нараджэнне 19 красавіка 1868(1868-04-19)[1]
Смерць 12 лютага 1948(1948-02-12)[1] (79 гадоў)
Месца пахавання
Веравызнанне каталіцтва
Партыя
  • Нацыянальная ліга[d]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач
Узнагароды
камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Commons-logo.svg Юзаф Свяжыньскі на Вікісховішчы

Юзаф Свяжыньскі (польск.: Józef Świeżyński; 19 красавіка 186812 лютага 1948 года) — польскі палітык, урач, прэм'ер-міністр Каралеўства Польскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў памешчыцкай сям'і. Паступіў на медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У 1893 годзе пасля заканчэння ВНУ выехаў у Германію, дзе працаваў у медыцынскіх установах Берліна і Гесэна. У тым жа годзе ажаніўся. Пасля вяртання ў Польшчу працаваў лекарам у Варшаве, але з-за кепскага здароўя жонкі вымушаны быў пераехаць на радзіму жонкі. У 1908 годзе набыў маёнтак і быў абраны ў Дзяржаўную думу Расійскай імперыі, у якую двойчы пераабіраўся. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны пачаў дапамагаць пацярпелым і ветэранам вайны. У 1919 годзе стаў прэзідэнтам Польскага таварыства «Асвета», якое ўзначальваў да 1933 года. За грамадскую і асветніцкую дзейнасць у 1924 годзе ўзнагароджаны ордэнам Адраджэння Польшчы. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у падпольнай дзейнасці. У 1944 годзе пасяліўся ў Сандаміры, дзе і памёр у 1948 годзе.

Палітыкай захапіўся яшчэ ў вучэльне і ўдзельнічаў у дзейнасці падпольнага Саюза польскай моладзі «Zet». У 1893 годзе ўступіў у Нацыянальную лігу. У 1906-1915 гадах тройчы абіраўся дэпутатам Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі (I, III, IV скліканняў). 23 кастрычніка 1918 года быў прызначаны прэм'ер-міністрам Каралеўства Польскага. У першыя дні свайго праўлення ён распачаў крокі да ўмацавання незалежнасці, якая была абвешчана 7 кастрычніка 1918 года. Акрамя таго, ён адстойваў пазіцыю аб неадкладным стварэнні Узброеных Сіл як элемента дзяржаўнай незалежнасці і суверэнітэту. На хвалі падтрымкі немцамі ўступіў ў канфлікт з Юзафам Пілсудскім, які дамагаўся пасады ваеннага міністра. Кабінэт Свяжыньскага не вельмі падтрымлівалі актывісты Нацыянальнай лігі, якія выступалі супраць яго прызначэння. Каб атрымаць шырокую сацыяльную базу падтрымкі, 3 лістапада Свяжыньскі абвяшчае дэкрэт аб адмежаванні ад Рэгенцкай рады і абвяшчэнні Нацыянальнага ўрада. Такія крокі прыводзяць да канфлікту з манархістамі і левымі партыямі. Дэ-факта спроба захапіць уладу і дыстанцыявацца ад манархістаў і сацыялістаў прывяла да адстаўкі ўсяго кабінета. У першыя гады незалежнасці ўдзельнічаў у распрацоўцы канстытуцыі Польшчы, пасля чаго канчаткова пакінуў палітыку.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Józef Świeżyński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1053629532 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 23 чэрвеня 2015.
  3. (unspecified title) Праверана 25 сакавіка 2022.