Юзаф Струміла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Струміла
Дата нараджэння 1774[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1847(1847-07-18)[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, садавод, пчаляр, пісьменнік
Альма-матар
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Струміла (польск.: Józef Strumiłło; 1774, Вільня — 18 ліпеня 1847) — польскі і расійскі вучоны-садоўнік, пчаляр і навуковы пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вільні, скончыў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага. Быў на працягу 25 гадоў сакратаром дваранства Віленскай губерні, У 1821—1825 гадах быў маршалкам[крыніца?] Віленскага павета. У 1825 годзе быў адпраўлены ў Варонеж па пытаннях супрацоўніцтва з Патрыятычным таварыствам. З 1830 года жыў у Вільні, дзе стварыў буйную садоўніцкую гаспадарку, якая хутка набыла ўсеагульную вядомасць пад назвай «Сад Струмілы» (да нашага часу не захаваўся)[2] і шырокую папулярнасць. Ён першым на тэрыторыі сучаснай Літвы паклаў пачатак штучнаму садоўніцтву, паказваючы сваім прыкладам, як можна спалучыць карыснае з прыемным, і яго сачыненні ў гэтым дачыненні мелі вялікую цану. Займаўся таксама пчалярствам, меў пчальнік з некалькімі вуллямі, ставіў навуковыя эксперыменты, пісаў працы па пчалярстве. Імкнуўся распаўсюджваць свае сельскагаспадарчыя веды сярод сялян, дзяліўся практычным вопытам сваіх назіранняў, чытаў лекцыі, рэгулярна пісаў артыкулы ў «Dziennik Wileński»[3].

Працы яго аўтарства: «Ogrody północne» (Вільня, 1820, 3 тамы, 7 выданняў); «Rocznik ogrodniczy» (II выданне, 1834);«Pszczolnictwo ogrodnicze czyli domowe» (1837); «Słownik kwiatowy» (1834); «Traktat czyli nauka o georginijach» (1845).

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імем Юзафа Струмілы па рашэнні савета самакіравання горада Вільні 31 жніўня 2011 года названа адна з вуліц (Juozapo Strumilos gatvė) у раёне Науінінкай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]