Юзаф Струцінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Струцінскі
Сас
Сас
староста шакінаўскі[d]
з 1732
староста сэйвейскі[d]
з 1740
староста віжанскі[d]
з 1740

Нараджэнне не раней за 1711
Смерць 13 чэрвеня 1761(1761-06-13)[1]
Месца пахавання
Род Струцінскія[d]
Бацька Ян Міхал Струцінскі
Маці Брыгіда з Бергаў[d]
Жонка Роза з Плятэраў[d]
Дзеці Ядвіга са Струцінскіх[d], Ядвіга са Струцінскіх[d] і Тэрэза са Струцінскіх[d]
Партыя

Юзаф Струцінскі (пасля 1711 — 13 чэрвеня 1761) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Струцінскіх герба «Сас». Нарадзіўся ў сям’і кашталяна інфлянцкага Яна Міхала Струцінскага (? — пачатак 1745) і Брыгіды з Бергаў, дачкі кашталяна інфлянцкага Уладзіслава Францішка Берга[2].

У маладосці быў шамбялянам пры двары Аўгуста II. Стараста шакінаўскі з 1732, сяйвейскі і віжанскі з 1740 года. Пасол на соймы 1746[2], 1750[3] і 1752 (абодва пры падтрымцы Сапегаў[3]), 1754 гадоў, дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага ў 1744 годзе (маршалак духоўнага кола)[2].

У 1733 годзе падтрымаў абранне на трон Станіслава Ляшчынскага, пасля перайшоў на бок Аўгуста III. Быў прыхільнікам Радзівілаў, пасля перайшоў на бок «Фаміліі»[2].

На брас­лаўскім грам­ніч­ным сой­мі­ку 1753 года ўс­пых­нуў кан­ф­лікт па­між Ваў­жэц­кімі і ша­кі­наў­скім ста­ро­стам Юза­фам Струцін­скім, які пра­іс­на­ваў да кан­ца па­на­ван­ня Аў­гу­ста III. Ад­ной з пры­чын кан­ф­лік­ту Ваў­жэц­кіх з Юза­фам Струцін­скім быў пе­ра­ход апошняга ў шэ­ра­гі пры­хіль­ні­каў «Фа­мі­ліі» пад час сой­ма 1752 года. Аднак гэта толь­кі ўзмац­ня­ла кан­ф­лікт па­між імі, га­лоў­ным у ад­но­сі­нах па­між імі быў пры­ват­ны канф­лікт. У вы­ні­ку Ваў­жэц­кія і Стру­тын­скія мя­ня­лі ла­ге­ры маг­нац­кіх гру­по­вак, але толь­кі та­кім чы­нам, каб не зна­хозіц­ца ра­зам у шэ­ра­гах ад­ной гру­поў­кі[3].

Маёнткі: Салокі (Браслаўскі павет), Анталепты, Больце, Баярышкі, Канюхі, Уцяна (Вількамірскі павет).

12 ве­рас­ня 1754 года адбыўся шлюб дачкі Ядвігі з Янам Цеханавецкім, старостам опсаўскім, які сва­таў­ся яш­чэ з ве­рас­ня 1752 года. Ад­на­ча­со­ва Це­ха­на­вец­кі і Струцін­скі ства­ры­лі і па­лі­тыч­ны са­юз[3]. На павятовы соймік 1754 года Юзаф Струцінскі і Ян Цеханавецкі не дапусцілі аршанскага падстаросту Аляк­сан­дра Ваў­жэц­кага з яго пры­хіль­ні­ка­мі, учыніўшы бойку. У ад­каз Стру­тын­скі і Це­ха­на­вец­кі сцвяр­джа­лі, што кан­ф­лікт быў вык­ліка­ны дзёр­з­кі­мі па­во­дзі­на­мі Ваў­жэц­ка­га. Брас­лаў­скі зем­скі пі­сар Тадэ­вуш Ваў­жэц­кі і брас­лаў­скі столь­нік Аляк­сандр Ваў­жэц­кі пры­е­ха­лі ўжо ў дзень са­мо­га сой­мі­ка і, не меў­шы пад­стаў, за­нес­лі пра­тэ­ста­цыю су­праць аб­ра­на­га ды­рэк­та­ра сой­мі­ка і пас­лоў. Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага, ад­нак, пры­няў бок Ваў­жэц­кіх, але з‑за суп­раць­дзе­ян­ня Стру­тын­с­ка­га, Це­хана­вец­кіх і іх са­юз­ні­ка, ві­лен­ска­га зем­ска­га пі­са­ра Ан­д­рэя Аб­ра­мо­ві­ча дэк­рэт быў пры­ня­ты на Тры­бу­на­ле Вялікага Княства Літоўскага 15 са­ка­ві­ка 1755 года, ка­лі ўжо ні­чо­га не пе­раш­ка­джа­ла аб­ра­ным пас­лам на брас­лаў­скім па­соль­скім сой­мі­ку 1754 го­да[3].

Але ўжо ў 1755 годзе разгарэўся канфлікт паміж Янам Цеханавецкім і Юзафам Струцінскім. Пры­чы­най кан­ф­лік­ту ста­ла ня­вып­ла­та абя­ца­на­га Юза­фам Стру­тынскім па­са­гу Яну Це­ха­на­вец­ка­му, а так­са­ма па­даз­рэн­ні Це­ха­на­вец­ка­га ў здра­дзе жон­кі Яд­ві­гі. У вы­ні­ку Яд­ві­га бы­ла адас­ла­на да баць­коў, Це­ха­на­вец­кія і Стру­тын­скія пад­рых­та­ва­лі­сяда суп­раць­ста­ян­ня ў судах. Юзаф Стру­тын­скі, не ат­ры­маў­шы не­аб­ход­най да­па­мо­гі ад ві­ленска­га зем­ска­га пі­са­ра Ан­д­рэя Аб­ра­мо­ві­ча на Тры­бу­на­ле Вялікага Княства Літоўскага 1755 года су­праць Яна Це­ха­на­вец­ка­га, па­ры­вае з ра­дзі­ві­лаў­скай гру­поў­кай і па­чы­нае суп­ра­цоў­ні­чаць з «Фа­мі­лі­яй»[3].

На брас­лаў­скі па­соль­скі сой­мік 1756 года абедз­ве ва­ра­гу­ю­чыя гру­поў­кі пры­е­ха­лі ў вя­лі­кай коль­кас­ці шлях­ты і са сва­і­мі над­вор­ны­мі жаў­не­рамі. Це­ха­на­вец­кі пры­вёў шлях­ту не толь­кі з Брас­лаў­ска­га па­ве­та, але і з По­лац­ка­га, і Мсціс­лаў­ска­га ва­я­вод­стваў. Яго са­юз­ні­ка­мі ў ба­раць­бе супраць Стру­тын­скіх ста­лі Ваў­жэц­кія, якія для кан­ф­лік­ту са Стру­тынскі­мі па­кі­ну­лі шэ­ра­гі пры­хіль­ні­каў «Фа­мі­ліі». Пры­хіль­ні­кі Це­ха­на­вец­кіх ак­ру­жы­лі зам­ка­вую га­ру ў Брас­ла­ве і соймі­ка­вую із­бу. Стру­тын­скі, так­са­ма, саб­раў знач­ныя сі­лы, у тым ліку пры­вёў сва­іх пад­да­ных з Вілька­мір­ска­га па­ве­та. Пад яго кіраў­ні­цтвам ака­за­ла­ся ўся гру­поў­ка пры­хіль­ні­каў Фа­мі­ліі на ча­ле з рода­мі Мір­скіх і Ру­да­мі­наў. Ад­нак, аб’­яд­на­ныя сі­лы Ваў­жэц­кіх і Це­ха­на­вец­ка­га пе­раў­зы­хо­дзі­лі сі­лы Стру­тын­ска­га, Мір­скіх і Ру­да­мі­наў. Стру­тын­скі ба­яў­ся за сваёжыц­цё і ўво­гу­ле не пай­шоў на сой­мік. Пе­ра­мо­вы ад прыхіль­ні­каў «Фа­мі­ліі» пра­во­дзіў у сой­мі­ка­вай із­бе Цыпрыян Мірскі. Яны скон­чы­лі­ся ні­чым і, больш та­го, пад час іх дай­ш­ло да но­ва­га кан­ф­лікту з Аляк­сан­д­рам Та­дэ­ву­шам Ваў­жэц­кім, які на­ват стаў паг­ра­жаць за­біць Мір­ска­га. Уз­б­ро­е­ныя пры­хіль­ні­кі Це­ха­на­вец­кіх і Ваў­жэц­кіх заня­лі ўсю сой­мі­ка­вую із­бу. Па­ба­чыў­шы не­бяс­пе­ку, пры­хіль­ні­кі «Фа­міліі» зап­ра­ша­лі шлях­ту пра­вес­ці сой­мік у кас­цё­ле. По­тым пры­хіль­ні­кі «Фа­мі­ліі» па­лі­чы­лі за леп­шае сар­ваць брас­лаў­скі сой­мік[3].

Пас­ля сой­мі­ка абедз­ве гру­поў­кі раз’­е­ха­лі­ся па сва­іх ста­цы­ях. Прыхіль­ні­кі «Фа­мі­ліі» саб­ра­лі­ся ў гас­цях у Юза­фа Стру­тын­ска­га. Ме­на­ві­та ка­ля яго ста­цыі ўве­ча­ры лю­дзі Стру­тын­ска­га трап­ны­мі стрэ­ла­мі за­білі Кса­ве­рыя Це­ха­на­вец­ка­га. Це­ха­на­вец­кія праг­ну­лі пом­сты шлях­це на ча­ле з Стру­тын­скім, якая бы­ла ві­на­ва­та ў за­бой­стве Ксаве­рыя. Юзаф Стру­тын­скі, ад­чу­ва­ю­чы паг­ро­зу свай­му жыц­цю, фак­тыч­на пе­ра­стае ўдзель­ні­чаць у брас­лаў­скіх сой­мі­ках, хаця пэў­ныя кро­кі пры­няць у іх удзел прад­п­ры­маў[3].

Шукаў падтрымкі расійскага двара і расійскіх войск у Вялікім Княстве Літоўскім, з 1757 года палкоўнік расійскага войска[2].

Забіты ў час канфлікту з Цеханавецкімі. Пахаваны ў касцёле дамініканцаў у Сейнах[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

З 1735 года ў шлюбе з Розай з Плятэраў (? — 1793), дачкой Фабіяна Ксаверыя Плятэра, палкоўніка войска Вялікага Княства Літоўскага, і Людвікі з Пузынаў. З ёй меў дзяцей:

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]