Юзаф Сцыпіён (сын Ігнацыя)
| Юзаф Сцыпіён | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Ігнацы Сцыпіён | ||||||
|
|
|||||||
| Смерць | 1802 | ||||||
| Род | Сцыпіёны дэль Кампа | ||||||
| Бацька | Ігнацы Сцыпіён | ||||||
| Маці | Марыяна з Вадзіцкіх[d] | ||||||
| Жонка | Тэрэза з Друцкіх-Любецкіх[d][1] | ||||||
| Дзеці | Марыя са Сцыпіёнаў | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
Юзаф Сцыпіён дэ Кампа (пам. 1802) — ураднік ВКЛ, староста лідскі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З роду Сцыпіёнаў, сын Ігнацыя. Лідскі стараста з 23 мая 1787 па 6 мая 1794 года.
Пасля смерці бацькі атрымаў «Шчучынскія добра» і Лідскае староства. У часы падзелаў Рэчы Паспалітай яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння паўстання Тадэвуша Касцюшкі арганізаваў у сваім маёнтку Сукурчы каля Ліды патаемную прысягу шляхты. За гэта ў 1794 годзе Шчучын быў разрабаваны расійскім атрадам князя Цыцыянава. Пасля паражэння паўстання Юзаф Сцыпіён цалкам адышоў ад справаў ды хутка памёр.
Быў жанаты з Тарэзай Друцкай-Любецкай, дачкой пінскага кашталяна князя Францішка Друцкага-Любецкага. Ад гэтага шлюбу нарадзілася адзіная дачка Марыя (1793—1876), якую маці ў 1807 годзе выдала замуж за свайго брата Францішка Ксаверыя Друцкага-Любецкага, будучага міністра фінансаў Царства Польскага і расійскага сенатара.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. I, Województwo wileńskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2004. — С. 389. — 764 с. — ISBN 83-7181-305-8
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя з прычыны неўжывання зносак. |
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэш Л. Урады, ураднікі і старасты лідскія // Лідскі летапісец. 2021. — № 2(94). — С. 30-54.