Юзаф Сасноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юзаф Сільвестр Сасноўскі)
Юзаф Сасноўскі
Józef Sosnowski
Герб «Налэнч»
Герб «Налэнч»
Ваявода полацкі
1781 — 31 снежня 1783
Папярэднік Аляксандр Міхал Сапега
Пераемнік Тадэвуш Жаба
Польны гетман літоўскі
1775 — 1780
Папярэднік Аляксандр Міхал Сапега
Пераемнік Людвік Тышкевіч

Нараджэнне каля 1710[1][2]
Смерць 31 снежня 1783(1783-12-31)
Род Сасноўскія
Бацька Марцін Сасноўскі
Маці Тэафіла Крушынская
Жонка Тэкля Дэспат-Зяновіч
Дзеці Кацярына, Людвіка
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Сасноўскі (? — 31 снежня 1783) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Прадстаўнік шляхецкага роду Сасноўскіх герба «Налэнч», сын Марціна і Тэафілы з Крушынскіх.

Вялікі пісар літоўскі (17541764), польны пісар літоўскі (17641771), ваявода смаленскі (17711775), гетман польны літоўскі (17751780), ваявода полацкі1781). Кавалер ордэнаў Белага Арла (1762) і Святога Станіслава (1765).

Звязаў сваю кар'еру з партыяй Чартарыйскіх, дзякуючы падтрымкі якіх спачатку абіраўся паслом на сойм, пазней — маршалкам элекцыйнага сойму 1764.

Ажаніўся з Тэкляй Дэспат-Зяновіч, з якой меў дачок Кацярыну і Людвіку. Атрымаў вядомасць тым, што адмовіўся даць згоду на шлюб сваёй дачкі з Тадэвушам Касцюшкам (палічыў ягоны род занадта бедным).

Зноскі