Юзаф Эдвард Пузына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юзаф Эдвард Пузына
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 24 верасня 1878(1878-09-24)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 20 студзеня 1949(1949-01-20) (70 гадоў)
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, паэт, гісторык
Мова твораў: польская

Юзаф Эдвард Пузына (польск.: Józef Edward ks. Puzyna; 24 верасня 1878, в. Грымяча, цяпер Камянецкі раён — 20 студзеня 1949) — гісторык, пісьменнік, паэт.

Паходзіць з роду князёў Пузынаў. Вучыўся ў Фрыбургскім універсітэце (Швейцарыя), дзе атрымаў доктарскую ступень. 3 1919 г. у Польшчы, працаваў у міністэрстве замежных спраў, рэдакгарам час. «Messager Polonais» («Польскі веснік», напаўафіцыйнае выданне міністэрства). Пасля выхаду ў адстаўку з 1933 г. жыў у в. Вялікая Бераставіца каля Гродна, з 1939 г. у Варшаве. 3 1944 г. працаваў у Чанстахове кіраўніком аддзела культуры магістрата.

Аўтар лірычных і сатырычных вершаў (зборнік «Даўней», 1905), патрыятычных паэм, гімнаў, паэтычных драм (зб. «Па дарозе», 1922), аповесцей. Вывучаў праблемы паходжання княжацкіх родаў ВКЛ, іх палітычную ролю ў жыцці дзяржавы. Аўтар вялікай працы «Вялікае княства Літоўскае да Міндоўга» (часткова апублікавана ў 1937). У 1930-х г. член рэдакцыі час. «Miesięcznik heraldyczny» («Геральдычны штомесячнік»). Аўтар мемуараў пра пісьменніцу М. Радзевіч.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Switrigail von Litauen: Die politische Bedeutung seiner Erhebung zum Grossfiirsten. Fribourg, 1914;
  • Korjat i Korjatowicze // Ateneum Wileńskie. 1930. R 7, z. 3—4;
  • Kim był i jak się naprawdę nazywał Pukuwer, ojciec Giedymina // Ateneum Wileńskie. 1935. R. 10;
  • Korjat i Korjatowicze oraz sprawa podolska // Ateneum Wileńskie. 1936. R 11;
  • Potomstwo Narymunta Giedyminowicza // Miesięcznik heraldyczny. 1932. nr 10;
  • W sprawie pierwszych walk Litwinów z Tatarami o Ruś, 1238—1243 // Przegląd historyczno-wojskowy. Warszawa, 1937. T. 9.
  • Пузына Юзаф Эдвард // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. — С. 5.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Jodkowski J. Józef Edward Puzyna // Kwartalnik historyczny. 1949. Z. 1/4.