Юзаф Ясінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Ясінскі
Дата нараджэння XVIII стагоддзе
Дата смерці 1833
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера медыцына, антрапалогія
Навуковая ступень доктар філасофіі, медыцыны і хірургіі
Альма-матар
Вядомы як адзін з першых антраполагаў у Беларусі

Юзаф Ясінскі (2-я палова XVIII стагоддзя — 1833) — медык, антраполаг[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў медыцынскую школу ў Гродне, Віленскі ўніверсітэт у 1789 годзе, атрымаў ступень доктара філасофіі, медыцыны і хірургіі[1].

Працаваў урачом у магнацкім доме Абуховічаў, потым у Навагрудку[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1810 напісаў кнігу «Антрапалогія пра фізічныя і маральныя ўласцівасці чалавека» (апублікавана ў 1818 у Вільне на польскай мове). Адзін з першых антраполагаў у Беларусі, упершыню выклаў задачы і сутнасць антрапалогіі як вучэння пра чалавека ў цэлым з прыцягваннем дадзеных анатоміі, фізіялогіі, медыцыны, філасофіі. Староннік віленскай эвалюцыйнай школы[1].

Зноскі

  1. а б в г Ясинский Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 720. — 737 с.