Перайсці да зместу

Юзэфа Салагуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзэфа Салагуб
Дата нараджэння 6 лютага 1777(1777-02-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лютага 1828(1828-02-16) (51 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ежы Салагуб[d]
Маці Марыяна з Патоцкіх[d]
Муж Станіслаў Фларыян Патоцкі і Тадэвуш Тышкевіч
Дзеці Леан Патоцкі і Марыя з Тышкевічаў[d]

Юзэфа Салагуб (6 лютага 1777(1777-02-06), Варшава16 лютага 1828(1828-02-16), Свіслач) — арыстакратка з роду Салагубаў, жонка графа Тадэвуша Тышкевіча.

Нарадзілася ў 1777 годзе ў сям’і Ежага Салагуба і Марыяны з Патоцкіх. У той жа год бацька памёр, знаходзілася пад апякунствам яго брата Яна, у сям’і якога была выхавана.

Юзэфа Салагуб у 1797 годзе пайшла замуж за Станіслава Патоцкага, галіцкага старасціча. Больш чым праз дзесяць гадоў супольнага жыцця яны разыйшліся. У шлюбе нарадзіўся сын Леан, аўтар мемуараў.

Тадэвуш Тышкевіч

У 1815 годзе выйшла замуж за графа Тадэвуша Тышкевіча. Гаспадарыла ў Свіслачы, якая была цэнтрам Свіслацкае графства. Пад канец 1827 года выехала да мужа, які тады знаходзіўся ў Варшаве.

Памерла ў 1828 годзе, па вяртанні ў Свіслач. Пахавана ў Варшаве на Паванзкоўскіх могілках.

Партрэт Юзэфы Тышкевіч (Салагуб) захоўваецца ў музейнай калекцыі замка ў Апораве  (польск.).