Юзаф Сангушка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юзэф Паўлін Сангушка)
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка
польск.: Józef Paulin Sanguszko
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка, XVIII ст.
Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка, XVIII ст.
Герб «Літоўская Пагоня»
Герб «Літоўская Пагоня»
Вялікі маршалак літоўскі
1768 — 1781
Папярэднік Ігнацы Агінскі
Пераемнік Уладзіслаў Гуроўскі

Нараджэнне 20 чэрвеня 1740(1740-06-20)[1]
Смерць 12 мая 1781(1781-05-12)[1][2] (40 гадоў)
Род Сангушкі
Бацька Павел Караль Сангушка
Маці Барбара з Дунінаў[d]
Жонка Ганна Цэтнер
Дзеці Раман
Узнагароды
ордэн Белага арла

Юзаф Паўлін Ян Адам Сангушка (20 чэрвеня 1740 — 12 мая 1781) — дзяржаўны і вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны літоўскі (17601768) і вялікі літоўскі1768).

Трымаў Крамянецкае і Чаркаскае староствы, меў палацы ў Мінску і Гродна.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжацкага роду Сангушкаў герба «Літоўская Пагоня», сын Паўла Караля, вялікага маршалка літоўскага, і Барбары з Дунінаў. Меў братоў Януша Аляксандра, Януша Мадэста і Гераніма Януша.

Абіраўся паслом на вальны сойм у 1754 годзе[3]. На сойме 17671768 гадоў абвясціў «Праект рэформы ўраду», які прадугледжваў прыняцце адзінага кодэксу права для ўсёй Рэчы Паспалітай. Падпісаў акт Кардынальных правоў.

Падтрымаў абранне каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1764). У 1771 годзе таемна далучыўся да Барскай канфедэрацыі.

У 1774 годзе ажаніўся з Ганнай Цэтнер, з якой меў сына Рамана (17751790).

Зноскі

  1. а б Józef Paulin Jan Adam Sanguszko // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 171.
  3. Roman Marcinek. Józef Paulin Sanguszko // Polski Słownik Biograficzny. T. XXXIV. — Wrocław — Warszawa — Kraków, 1992—1993. S. 494—496.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]