Юкіа Місіма
Юкіа Місіма | |
---|---|
яп.: 三島由紀夫 яп.: 平岡公威 | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | яп.: 平岡 公威 |
Род дзейнасці | перакладчык, акцёр, раманіст, кінарэжысёр, сцэнарыст, паэт, эсэіст, драматург, паэт-песеннік, крытык, мадэль, кінаакцёр, пісьменнік, аўтар, празаік, ваенны |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1970[1][4][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Бацька | Azusa Hiraoka[d] |
Маці | Shizue Hiraoka[d] |
Жонка | Yōko Hiraoka[d] |
Дзеці | Noriko Hiraoka[d] і Iichirō Hiraoka[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Аўтограф |
![]() |
![]() |
Юкіа Місіма (сапр. Хіраока Кімітакэ; 14 студзеня 1925—25 лістапада 1970) — японскі пісьменнік, драматург.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў гімназію, Такійскі ўніверсітэт. Аўтар 40 раманаў, 18 п’ес, шматлікіх апавяданняў, эсэ і публіцыстычных твораў. Сярод яго лепшых раманаў — «Споведзь маскі» (1948), «Залаты храм» (1956), «Вясенні снег» (1968), «Храм Світання» (1970) і інш. Вядомы таксама як рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, дырыжор сімфанічнага аркестра, фатограф, спартсмен (у сферы бодыбілдынгу, каратэ). Глыбінныя вытокі сваёй творчасці бачыў у сублімацыі сваіх агрэсіўных, разбуральных схільнасцей і імпульсаў. Яго творы перакладзены на многія мовы свету, неаднаразова экранізаваліся, ставіліся на тэатральнай сцэне. Для яго творчай манеры характэрны глыбокі псіхалагізм, парадаксальныя разважанні і думкі, шакіруючыя сюжэты і паводзіны персанажаў, віртуознасць стылю, спалучэнне традыцый еўрапейскага мадэрнізму і традыцыйных японскіх мастацкіх каштоўнасцей. Скончыў жыццё самагубствам у форме традыцыйнага рытуалу японскіх самураяў (харакіры) пасля няўдалай спробы манархічнага ваеннага перавароту.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118582755 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Yukio Mishima // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Yukio Mishima // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6