Юлій Андрэевіч Кузняцоў
Поўнае імя | Юлій Андрэевіч Кузняцоў | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
2 жніўня 2003[1] (21 год) |
|||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||
Рост | 179 см[2] | |||||||||
Вага | 78 кг[3] | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб | Славія | |||||||||
Нумар | 11 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Юлій Кузняцоў (нар. 2 жніўня 2003, Наваполацк) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі» і моладзевай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у наваполацкім «Нафтане», у маладым узросце апынуўся ў структуры «Мінска». З 2020 года пачаў прыцягвацца да гульняў за дубль. 24 красавіка 2021 года дэбютаваў за асноўную каманду «Мінска» ў Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з мінскім «Дынама» (1:3). З чэрвеня стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2021 года падпісаў новы кантракт з «Мінскам»[4].
У чэрвені 2022 года быў аддадзены ў арэнду «Нафтану»[5], дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2023 года пасля вяртання з арэнды стаў трэніравацца з «Мінскам»[6]. У сезоне 2023 быў асноўным паўабаронцам сталічнага клуба.
У пачатку 2024 года трэніраваўся з «Мінскам», а ў лютым перайшоў у мазырскую «Славію»[7].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
21 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:6), дзе адзначыўся голам.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2022
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2020 | дубль | Мінск | 1 | 0 | |
2021 | Д1 | Мінск | 14 | 0 | |
2022 (1) | Д1 | Мінск | 3 | 0 | |
2022 (2) | Д2 | Нафтан | 15 | 1 | |
2023 | Д1 | Мінск | 28 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://fcnaftan.com/node/6034
- ↑ а б https://fcslavia.by/ru/player/kuznecov-0
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/yuli_kuznetsov/
- ↑ Юлий Кузнецов продлил контракт с «Минском» (руск.). Афіцыйны сайт «Мінска» (22 ліпеня 2021). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ "Минск" отдал Юлия Кузнецова в аренду "Нафтану" (руск.). football.by (22 чэрвеня 2022). Праверана 18 кастрычніка 2023.
- ↑ В товарищеском матче "Минск" минимально уступил "Волне" (руск.). football.by (21 студзеня 2023). Праверана 22 студзеня 2023.
- ↑ Юлий Кузнецов стал игроком "Славии" (руск.). football.by (16 лютага 2024). Праверана 22 лютага 2024.