Юлій Барысавіч Харытон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлій Барысавіч Харытон
руск.: Юлий Борисович Харитон
Дата нараджэння 27 лютага 1904(1904-02-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 снежня 1996(1996-12-18)[2][3] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Boris Osipovich Chariton[d]
Род дзейнасці фізік, палітык, фізікахімік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка, фізіка[6] і фізічная хімія[6]
Месца працы ЛФТІ (Ленінград), Інстытут хімічнай фізікі (Масква), УНДІЭФ (Сароў)
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Навуковае званне акадэмік АН СССР, акадэмік РАН
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Эрнэст Рэзерфорд і Джэймс Чэдвік
Вядомы як адзін з кіраўнікоў савецкага праекта па стварэнню атамнай і вадароднай бомб
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 1-й ступені Ленінская прэмія
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Ленінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ю́лій Бары́савіч Харыто́н (14 (27) лютага 1904, Санкт-Пецярбург — 18 снежня 1996, Сароў) — савецкі і расійскі фізік-тэарэтык і фізікахімік, заснавальнік навуковай школы па фізіцы гарэння і выбуху, адзін з кіраўнікоў савецкага праекта па стварэнню атамнай і вадароднай бомб. Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1954). Акадэмік АН СССР (1953), РАН (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ю. Б. Харытон нарадзіўся ў сям'і журналіста і актрысы. З 13 гадоў працаваў адначасова з навучаннем у рэальным вучылішчы, якое скончыў у 1919 г. Спрабаваў паступіць у Тэхналагічны інстытут (не прыняты па ўзросце). З 1920 года студэнт Політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1925 годзе. У 1921—1931 гг. у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР (быў запрошаны М. М. Сямёнавым у яго лабараторыю[8]). У 1926—1928 гг. праходзіў стажыроўку ў Э. Рэзерфорда ў Кавендзішкай лабараторыі Кембрыджскага ўніверсітэта ў Англіі (у 1928 г. аднавіў работу ў Фізіка-тэхнічным інстытуце). З 1931 года Ю. Б. Харытон загадчык лабараторыі выбуху ў Інстытуце хімічнай фізікі.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1944 гг. вучоны разам з супрацоўнікамі былі прыкамандзіраваны да НДІ-6 Народнага камісарыята боепрыпасаў СССР і займаліся удасканаленнем выбуховых рэчываў і канструкцый, прынялі непасрэдны ўдзел у распрацоўцы кумулятыўных гранат і снарадаў.
З 1944 года Ю. Б. Харытон — кансультант, а з 1945 года — штатны супрацоўнік пад кіраўніцтвам І. В. Курчатава. З 1946 г. галоўны канструктар і навуковы кіраўнік КБ-11 (Арзамас-16 у час СССР, цяпер Расійскі федэральны ядзерны цэнтр, Усерасійскі навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай фізікі), створанага пры Лабараторыі № 2 АН СССР.

З 1992 года — ганаровы навуковы кіраўнік УНДІЭФ[8]. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР некалькіх скліканняў.

Памёр Ю. Б. Харытон 18 снежня 1996 г. у Сарове. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Ю. Б. Харытону належаць працы па тэорыі выбуховых рэчываў, крытычнай тэмпературы кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых целаў, па праблемах ядзернага сінтэзу і ядзернай энергетыкі. У 1939—1940 гг. Ю. Б. Харытон разам з Я. Б. Зяльдовічам выканаў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення ўрану.

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы (1949, 1951, 1953[9])
  • Лаўрэат трох Сталінскіх прэмій (1949, 1951, 1953)
  • Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957)
  • 5 ордэнаў Леніна
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
  • Ордэн Чырвонай Зоркі
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава
  • Залаты медаль імя І. В. Курчатава

і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 556. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]