Юлій Маркавіч Іргер
Jump to navigation
Jump to search
Юлій Маркавіч Іргер | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 4 чэрвеня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 мая 1941 (43 гады) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | Заслужаны дзеяч навук БССР |
Юлій Маркавіч Іргер (4 чэрвеня 1897, г. Мінск — 26 мая 1941) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі. Доктар медыцынскіх навук (1928), прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навук БССР (1939). Брат нейрахірурга Іосіфа Іргера(руск.) бел..
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля абвяшчэння БНР Ю. Іргер удзельнічаў у справе пераводу студэнтаў, ураджэнцаў Беларусі, з расійскіх універсітэтаў ва Украіну і ў Вобласць Войска Данскога[1]. У 1922 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. З 1934 года ў Мінскім медыцынскім інстытуце, з 1932 года адначасова кіраўнік Беларускага НДІ пералівання крыві. Навуковыя працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пералівання крыві.
Пахаваны на Ваенных могілках у Мінску.
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Першая дапамога ў няшчасных выпадках / Мін. Дом сан. асветы. Мн., 1931
- Пасляааперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932
- Проблема старасці і амаладжэння, 1932
- Дапаможнік па пераліванню крыві : Для сярэд. медперсаналу / Ю. М. Іргер, 1932
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Катэгорыі:
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 26 мая
- Памерлі ў 1941 годзе
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Выкладчыкі БДМУ
- Дактары медыцынскіх навук
- Выпускнікі МДУ
- Хірургі Беларусі
- Уролагі Беларусі
- Гематолагі Беларусі
- Заслужаныя дзеячы навук БССР