Юлій Раманавіч Лысоў
Юлій Раманавіч Лысоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1925 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Юлій Раманавіч Лысоў (17 сакавіка 1925, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар, мастак.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1953 г. Удзельнічаў у выстаўках з 1958.
Працаваў у Белдзяржпраекце, галоўным архітэктарам праектаў у Гомельскім філіяле Белдзяржпраекта, у Белпрампраекце, галоўным архітэктарам аддзелаў у Белдзіпрахарчпраме, Белдзіпрагандлі, з 1973 па 1981 г. — дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): прамвузлы ў Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гомелі (1962— 67), генпланы малых гарадоў Беларусі (1957—1959), помнікі У. І. Леніну, камсамольцам (1964) у Гомелі, ахвярам фашызму ў Браславе, Жлобіне, Смаленску (1958—1970).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Лысов Юлий Романович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 17 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі Белдзіпрааграхарчпрама
- Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
- Выкладчыкі БНТУ
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Мастакі Беларусі
- Архітэктары Барысава
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Віцебска
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Браслава
- Архітэктары Жлобіна
- Архітэктары Смаленска