Юліус Фучык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юліус Фучык
чэшск.: Julius Fučík
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні чэшск.: Julius Jaroslav Fučík
Псеўданімы J. F. Pavlov[1]
Дата нараджэння 23 лютага 1903(1903-02-23)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 верасня 1943(1943-09-08)[5][2][…] (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Karel Fučík[d]
Жонка Gusta Fučíková[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, пісьменнік
Грамадская дзейнасць
Партыя
Прэміі Міжнародная прэмія Міру (1950, пасмяротна)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ю́ліус Фу́чык (чэшск.: Julius Fučík [ˈjuːlɪjus ˈfutʃiːk]; 23 лютага 1903, Прага — 8 верасня 1943, Берлін) — чэшскі пісьменнік, журналіст, літаратурны і тэатральны крытык, грамадскі дзеяч, антыфашыст. Лаўрэат Міжнароднай прэміі Міру 1950 г. (пасмяротна)[6].

У 1923 годзе скончыў Карлаў універсітэт[6] у Празе. У 1928—1938 гг. рэдагаваў часопіс «Творба» (чэшск.: «Tvorba»). У 1929—1936 гадах быў адным з рэдактараў часопіса «Рудэ право» (чэшск.: «Rudé právo»). Уваходзіў у рэдкалегію беларускага часопіса «Полымя», быў знаёмы з яго рэдактарам Цішкам Гартным (Зм. Жылуновічам). Падчас 2-й сусветнай вайны з 1940 года ў падполлі. У красавіку 1942 года Ю. Фучык быў арыштаваны гестапа і змешчаны ў турму Панкрац у Празе. У 1943 годзе быў перавезены ў канцлагер Германіі і пакараны смерцю ў турме Плётцэнзе ў Берліне.

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б Julius Fučík // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. а б Фучик Юлиус // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 509. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вострыкава А. У. ФУЧЫК Юліус // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 509. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]