Юліян Новак
Юліян Новак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Julian Nowak | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Артур Слівіньскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Сікорскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 сакавіка 1865[1][2] |
||||||
Смерць |
7 лістапада 1946 (81 год) ці 10 лістапада 1946[1] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар навук | ||||||
Дзейнасць | палітык, педагог, выкладчык універсітэта, урач, пісьменнік-дакументаліст, ветэрынар, мікрабіёлаг | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Юліян Новак (польск.: Julian Ignacy Nowak; 10 сакавіка 1865 — 7 лістапада 1946 года) — польскі палітык, навуковец, рэктар Ягелонскага ўніверсітэта, прэм’ер-міністр Польшчы.
У 1886—1893 гадах вывучаў медыцыну ў Ягелонскім універсітэце, атрымаўшы ступень доктара. У 1896 годзе атрымаў дыплом па паталагічнай анатоміі. З 1899 года займаў пасаду надзвычайнага прафесара Ягелонскага ўніверсітэта, з 1906 года — прафесара. У 1912 годзе атрымаў ступень доктара ветэрынарнай медыцыны ў Акадэміі ветэрынарнай медыцыны ў Львове. У 1911—1912 гадах быў дэканам медыцынскага факультэта, а ў 1921—1922 гадах рэктарам Ягелонскага ўніверсітэта. Актыўна дзейнічаў у прафесійных аб’яднаннях. Быў прэзідэнтам Кракаўскага медыцынскага таварыства.
У 1905 годзе прайшоў у Кракаўскую гарадскую раду, дзе засядаў да 1935 года. З 9 па 22 лістапада 1914 года — урадавы камісар Кракава, са снежня 1914 па 1916 год — першы намеснік бурмістра Кракава. З 1903 года дзейнічаў у Кракаўскім сельскагаспадарчым таварыстве, віцэ-прэзідэнтам якога быў у 1921—1927 гадах.
У 1922 годзе (з 31 ліпеня па 14 снежня) — прэм’ер-міністр Польшчы, з 31 ліпеня па 21 жніўня таго ж года — міністр рэлігійных культаў і народнай асветы. Сымпатызаваў Партыі «Пяст» (не разрываючы кантактаў з кракаўскімі кансерватарамі), якую прадстаўляў у Сенаце у 1922—1927 гадах. Ён засядаў у камітэце Сената па адукацыі і культуры.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #102628769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Julian Ignacy Nowak // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #102628769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #102628769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- Прэм’ер-міністры Польшчы
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
- Памерлі 7 лістапада
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі 10 лістапада
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Дактары навук
- Выкладчыкі Ягелонскага ўніверсітэта
- Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Жалезнай кароны 3-й ступені
- Асобы