Юлія Аляксандраўна Высоцкая
| Юлія Аляксандраўна Высоцкая | |
|---|---|
| руск.: Юлия Александровна Высоцкая | |
| | |
| Дата нараджэння | 16 жніўня 1973 (52 гады) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Муж | Андрэй Сяргеевіч Канчалоўскі і Анатоль Кот |
| Дзеці | Maria Konchalovskaya[d] і Pyotr Konchalovksy[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | актрыса, тэлевядучая, вядучая, пісьменніца, кухар, рэстаратар, television celebrity chef |
| Гады актыўнасці | з 1992 |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0904574 |
| Сайт | edimdoma.ru |
Юлія Аляксандраўна Высоцкая (нар. 16 жніўня 1973, Новачаркаск, Растоўская вобласць) — беларуская і расійская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая і кулінар; заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 16 жніўня 1973 года ў Новачаркаску Растоўскай вобласці РСФСР.
У 1990 годзе скончыла сярэднюю школу № 9 горада Баку. Потым скончыла акцёрскі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (1995) і Лонданскую акадэмію музычнага і драматычнага мастацтва (1998).
Працавала ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, дзе сыграла галоўныя ролі ў спектаклях «Безыменная зорка», «Лысая спявачка» і іншых.
Цяпер спектаклі з яе ўдзелам ідуць на сцэне Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Массавета.
З 2003 года па цяперашні час вядзе на тэлеканале «НТБ» суботнюю кулінарную перадачу «Ямо Дома!», а з 2010 года таксама ранішнюю праграму «Сняданак з Юліяй Высоцкай».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Гульня ўяўлення (1995)
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Першы муж — Анатоль Кот (нар. 1973). Шлюб быў фіктыўным. Юлія вучылася з Катом на адным курсе, і калі яе запрасілі працаваць у тэатр Янкі Купалы, ёй спатрэбілася беларускае грамадзянства, якога ў яе не было. Каб яна атрымала грамадзянства, яны з Анатолем распісаліся. Гэта быў жэст дапамогі з ягонага боку. Яны і сёння падтрымліваюць сяброўскія адносіны.
- Другі муж (з 1998 года) — Андрэй Канчалоўскі (нар. 20.08.1937), кінарэжысёр, народны артыст РСФСР (1980). У сям’і двое дзяцей — дачка Марыя (нар. 1999) і сын Пётр (нар. 2003).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі (2018).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юлія Аляксандраўна Высоцкая
- Нарадзіліся 16 жніўня
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Новачаркаску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Лаўрэаты прэміі ТЭФІ
- Лаўрэаты прэміі «Залаты арол»
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Асобы
- Акцёры Беларусі
- Акцёры Расіі
- Актрысы XX стагоддзя
- Актрысы XXI стагоддзя
- Кінаактрысы Беларусі
- Тэлевядучыя XXI стагоддзя
- Тэлевядучыя Расіі
- Тэлевядучыя НТБ