Перайсці да зместу

Юлія Аляксандраўна Рэйдэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Рэйдэр
Юлія Рэйдэр (другая справа), выпуск Адэскай кансерваторыі 1916 года
Юлія Рэйдэр (другая справа), выпуск Адэскай кансерваторыі 1916 года
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1870
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1941(1941-05-20)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка, музычны педагог
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у

Юлія Аляксандраўна Рэйдэр (руск.: Юлия Александровна Рейдер; 1870, Харкаў — 20 мая 1941, Адэса[1]) — расійская і савецкая оперная спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), вакальны педагог.

Вучылася ў Харкаве ў Селіны Мотэ (18871890), затым удасканальвалася ў Санкт-Пецярбургу пад кіраўніцтвам Дар’і Лявонавай і ў Італіі ў Себасцьяна Ранконі і Марціна Петца. У 1891 г. дэбютавала ў Вялікім тэатры ў партыі Гарыславы («Руслан і Людміла»). Затым спявала на оперных сцэнах Іркуцка і Екацярынбурга, як канцэртная спявачка правяла два сезоны ў Вятцы (19001902).

Неўзабаве пасля прыезду Ю. А. Рэйдэр у Магілёў, восенню 1902 г. яна адкрыла ў горадзе курсы спеву. Курсы размяшчаліся ў доме Бочке па Дняпроўскім праспекце. 1902—1909 гг. сталі часам росквіту сольнага спеву ў Магілёве дзякуючы нястомнай і рознабаковай дзейнасці Рэйдэр. Апроч курсаў, яна выкладала вакал у некалькіх навучальных установах горада: Марыінскай жаночай гімназіі, прыватнай гімназіі С. Залескай, яўрэйскім рамесным вучылішчы. Мясцовыя аматары вакальнага мастацтва адразу ацанілі з’яўленне ў горадзе таленавітай артысткі. У губернскай газеце пасля першага выступлення Рэйдэр — гэта быў дабрачынны канцэрт у гарадскім тэатры, дадзены на карысць жаночай гімназіі, — з’яўляецца артыкул, аўтар якога выражаў жаданне «ўтрымаць даўжэй спадарыню Рэйдэр у Магілёве» ў якасці добрага прафесара спеву[2].

Высокі аўтарытэт спявачкі, яе відавочны педагагічны талент прыцягнулі шматлікіх магілёўцаў, якія валодалі добрымі пеўчымі данымі, да наведвання вакальных курсаў. У сваёй методыцы навучання спеву Ю. А. Рэйдэр абапіралася на галоўныя прынцыпы выкладання вядомых італьянскіх вакальных педагогаў Ранконі і Петца, у якіх яна вучылася сама. Пры навучанні спеву галоўную ўвагу выкладчык звяртала на пастаноўку голасу і развіццё правільнага дыхання пры спеве. Пра Рэйдэр яка педагога потым пісалі, што «яе ўрокі з’яўляліся цудоўнай вакальнай школай, яна ўмела выхоўваць у вучнях музычнасць, глыбокае разуменне музыкі, мастацкасць выканання». Ю. А. Рэйдэр і яе вучні — Я. А. Касмачэўскі, Э. М. Мейнгарт, Міна, А. Р. Сно, Эбін, С. Л. Сімховіч, Нячаева, С. І. Мігай, О. Н. Цітова — часта выступалі ў розных гарадскіх канцэртах. Некаторыя з іх мелі вялікі поспех у публікі. Увесну кожнага года Ю. А. Рэйдэр ладзіла ў гарадскім тэатры канцэрты вучняў і вучаніц сваіх курсаў, у якіх яна сама таксама брала ўдзел. У праграмы гэтых канцэртаў уваходзілі рамансы, арыі і ансамблі і сцэны з опер рускіх і заходнееўрапейскіх кампазітараў. Сярод вучняў Ю. А. Рэйдэр меліся вельмі таленавітыя выканаўцы. Самыя адораныя з іх, Э. М. Мейнгарт і С. І. Мігай, пасля стануць прафесійнымі спевакамі[2].

Член Магілёўскага літаратурна-музычна-драматычнага гуртка.

У 1909 годзе з заснаваннем Адэскай кансерваторыі ўзначаліла вакальную кафедру. Сярод вучняў Рэйдэр — Арнольд Азрыкан, Марыя Бем, Вольга Благавідава, Міхаіл Грышко, Іосіф Лахвіцкі-Ланской, Сяргей Мігай, Уладзімір Шахрай.

Як адзначаў А. М. Пружанскі ў слоўніку «Айчынныя спевакі, 1750—1917», Рэйдэр «валодала гнуткім, гучным, роўным голасам шырокага дыяпазону, валодала бліскучай вакальнай школай»[1].

Зноскі