Юлія Анатолеўна Арцюх

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юлія Анатолеўна Арцюх
Род дзейнасці прапаганда
Узнагароды і прэміі

XIII Рэспубліканскі конкурс «Жанчына года — 2020» у намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя»[1]

Юлія Анатолеўна Арцюхбеларуская тэлевядучая, прапагандыстка рэжыму Лукашэнкі[be-tarask].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паводле ўласных слоў, мае эканамічную адукацыю і працавала эканамістам-менеджарам у ААТ «Агракамбінат ,,Дзяржынскі’’»[2].

У студэнцкія гады працавала нянькай у ЗША[3].

Актывістка грамадскага аб’яднання дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю «Будучыня без межаў»[2].

З 2019 года памочніца дэпутаткі ПП НС Беларусі Людмілы Макарынай-Кібак[2].

Працавала ў адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска[4].

Прапагандысцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Атрымала вядомасць у СМІ ў 2020 годзе як каментатарка па розных тэмах, звязаных з масавымі пратэстамі, якія адбываліся пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 і суправаджаліся беспрэцэдэнтным гвалтам прадстаўнікоў сілавых органаў супраць дэманстрантаў, у тым ліку забойствам некалькіх удзельнікаў пратэстаў. Была прызначаная вядучай прапагандысцкіх перадач на дзяржаўным тэлеканале СТБ[5].

У сваіх выступах на тэлебачанні актыўна займалася ачарненнем і абражаннем апанентаў Лукашэнкі[6][7][8][9][10], апраўдвала гвалт сілавых органаў да людзей[11]. Абражала гістарычныя нацыянальныя сімвалы Беларусі[12].

У красавіку 2021 года пасля выпуску перадачы з абразамі на адрас жыхароў Украіны і кіраўніцтва краіны была ўнесена ў базу «Міратворца», куды трапляюць асобы, якія вядуць дзейнасць супраць інтарэсаў Украіны[13][14].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Мае трох дзяцей. Муж — «афіцэр спецыяльных аперацый»[2].

Зноскі

  1. Артюх Юлия Анатольевна — Цэнтр «Миротворець», афіцыйны сайт
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 «Я не саромеюся сваіх перакананняў». Наваспечаная зорка Юлія Арцюх аб славе, перажываннях і пагрозахЗвязда, 12.12.2020
  3. «Я работала няней в Америке и понимаю, что такое зов Родины». Побывали в гостях у Юлии Артюх — СТБ, 13.12.2020
  4. МАКАРЫНА-КІБАК ЛЮДМІЛА ЭДУАРДАЎНА — афіцыйная старонка на сайце ПП НС Беларусі
  5. Политолог и вирусолог в одном лице. Журналисты заметили в новостях на госТВ одних и тех же «случайных» людей Архівавана 1 лютага 2021. [Палітолаг і вірусолаг у адной асобе. Журналісты заўважылі ў навінах на дзяржаўным ТБ адных і тых жа «выпадковых» людзей]
  6. Ответьте себе на вопрос: вам точно будет лучше продолжать разрушать страну? Мнение жены офицера в рубрике «Негладко» — СТБ, 27.11.2020
  7. «Можем наклонить и вдуть»: Как пропагандисты СТВ заговорили на жаргоне — The Village, 04.02.2021
  8. «Белорусы, кому мы нужны? Европе? Может, США? Как дешёвая рабочая сила если только». Мнение Юлии Артюх — СТБ, 04.12.2021
  9. Юлия Артюх: «Мнение продажных предателей в построении белорусско-российских отношений точно никого не интересует» — СТБ, 26.02.2021
  10. Юлия Артюх: «Лучше диктатура, чем продажная марионеточная демократия» — СТБ, 02.04.2021
  11. Юлия Артюх — защитникам Родины: каждый день, когда мой муж возвращается домой живым, я мысленно благодарю каждого из вас — СТБ, 23.02.2021
  12. Юлия Артюх: не лезьте в нашу страну, от которой у вас остался лишь паспорт — СТБ, 19.02.2021
  13. Вядучую тэлеканала СТВ Арцюх занеслі ў базу «Миротворець»Радыё Свабода, 4 красавіка 2021
  14. Ведущая СТВ, которая заявила, что Украина загибается от нищеты, а народ ищет еду на свалках, попала в базу «Миротворец»(руск.) . Брестская газета (4 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2021. Праверана 6 красавіка 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]