Юлія Віктараўна Началава
Юлія Віктараўна Началава | |
---|---|
руск.: Юлия Викторовна Началова-Алдонина | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 31 студзеня 1981 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 2019 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Viktor Nachalov[d] |
Маці | Taisia Nachalova[d] |
Муж | Evgeni Aldonin[d] |
Дзеці | Vera Aldonina[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, актрыса, тэлевядучая |
Пеўчы голас | сапрана |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка, эстрада, blue-eyed soul[d], соўл[d], сучасны рытм-н-блюз[d] і джаз |
julianachalova.com | |
![]() | |
![]() |
Юлія Віктараўна Началава (поўнае прозвішча — Началава-Алдоніна; нар. 31 студзеня 1981, Варонеж, РСФСР — 16 сакавіка 2019, Масква, Расія) — расійская спявачка, актрыса і тэлевядучая.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 31 студзеня 1981 года ў Варонежы. Бацька — Віктар Васільевіч Началаў (нар. 1957) — кампазітар і аранжыроўшчык, прадзюсар сваёй дачкі; з 1983 года па 1990 год — мастацкі кіраўнік ансамбля «Карусель» пры Варонежскай філармоніі, аўтар песень з рэпертуару Началавай, Ірыны Панароўскай і іншых. Маці — Таісія Мікалаеўна Началава (нар. 1955) — прафесійны музыкант і спявачка, была салісткай таго ж ансамбля. Сям’я жыла ў Варонежы на бульвары Перамогі.
З двух гадоў пачала займацца вакалам пад кіраўніцтвам бацькі.
З пяці гадоў пачала спяваць на прафесійнай сцэне — у 1986 годзе дэбютавала на сцэне Варонежскай філармоніі. Яе рэпертуар, які складаўся з кампазіцый, напісаных яе бацькам, прадугледжваў джазавую манеру выканання.
C 1 па 4 клас вучылася ў школе № 43, з 5 па 6 клас — у гімназіі № 2 г. Варонежа. Паралельна 3,5 гады вучылася ў музычнай школе № 7 г. Варонежа.
У 1991—1992 гадах удзельнічала ў тэлеконкурсе «Ранішняя зорка», атрымала ў ім перамогу. Пасля перамогі ў конкурсе сям’я Началавых пераехала з Варонежа ў Маскву. Творчую дзейнасць даводзілася сумяшчаць з навучаннем. На «Ранішняй зорцы» пазнаёмілася са спявачкай Ірынай Панароўскай, з якой пасля Юлія ездзіла ў туры.
У 1992 годзе была запрошана весці музычную дзіцячую перадачу «Там-там навіны».
У 1995 годзе на студыі «Саюз» выйшаў першы альбом «Ах, школа, школа». У тым жа годзе заваявала Гран-пры ў міжнародным вакальным конкурсе «Big Apple-95» у Нью-Ёрку, дзе перамагла, са слоў Началавай, Крысціну Агілеру.
У 1997 годзе выйшаў сінгл «Герой не майго рамана», які стаў візітнай карткай спявачкі. Аднак большасць радыёстанцый адмовіліся ад ратацыі гэтай песні, назваўшы яе «Занадта джазавай».
У 2000 годзе скончыла эстрадна-джазавы факультэт музычнага вучылішча імя Гнесіных (курс У. Х. Хачатурава).
У 2001 годзе знялася ў фільме «Герой яе рамана», у 2004 годзе — у фільме «Бомба для нявесты» з Дзмітрыем Харацьянам.
У 2003 годзе ўдзельнічала ў рэаліці-шоў «Апошні герой» (4 сезон).
У 2004 годзе паступіла на завочнае аддзяленне Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва (ГІТІС).
У 2005 годзе знялася ў навагоднім мюзікле «Тры мушкецёры» у ролі Канстанцыі Банасье, ролю Д’артаньяна выканаў Уладзімір Зяленскі.
У 2005 годзе выпусціла альбом «Музыка кахання», у 2006 годзе выпусціла альбом «Давай пагаворым пра каханне» і зборнік «Розныя песні пра галоўнае».
Была вядучай праграмы «Суботні вечар разам з Мікалаем Баскавым», з 2005 па 2007 год і канала «Зорка».
У 2010 годзе ў ЗША запісала новы англамоўны альбом «Дзікі матылёк». У дыску адзінаццаць песень, якія яна напісала сумесна з кампазітарам і прадзюсарам Уолтарам Афанасьевым, з якім спявачка пазнаёмілася дзякуючы Філіпу Кіркораву.
20 кастрычніка 2012 года ў ГЦКЗ «Расія» прадставіла сваю сольную канцэртную праграму «Непрыдуманыя гісторыі».
У лістападзе 2013 года выйшла новае відэа на песню «Буду побач», якую напісала сумесна з бацькам, кампазітарам Віктарам Началавым, аўтарам многіх яе песень.
У снежні 2013 года выпусціла альбом «Дзікі матылёк» і чатыры сінглы з песнямі з гэтага альбома, а таксама новымі версіямі песень «Пра каханне» і «Герой не майго рамана».
У лютым 2014 года прыняла прапанову ад тэлеканала «Расія-1» аб удзеле ў другім сезоне музычна-парадыйнага шоу «Адзін у адзін!». Пасля шоу прыняла ўдзел у якасці настаўніка шоу «Наш выхад».
У 2015 годзе выпусціла новае відэа, чарговы сумесны праект з кампазітарам Уолтарам Афанасьевым. Таксама выйшаў сінгл на песню «Чакай мяне» на iTunes.
У 2015 годзе прыступіла да здымак у якасці тэлевядучай новага тэлешоў на тэлеканале СТС «Два галасы» разам з Дзмітрыем Шэпелевым.
У апошнія гады жыцця Началава доўгі час была не запатрабаваная. Яе сям’я жыла сціпла. Яна стала зарабляць грошы на рэкламе ў інстаграме.
25 лістапада 2017 года напярэдадні Дня маці па замове гарадской бюджэтнай арганізацыі «Маскоўская дырэкцыя масавых мерапрыемстваў» Началава выступіла ў канцэртнай зале ўрада Масквы, атрымаўшы ганарар за гэты разавы выступ у памеры 397 850 рублёў.
У 2018 годзе Началава была пазбаўлена судом на паўтара гады правоў кіроўцы за адмову прайсці медыцынскі агляд на алкаголь у снежні 2017 года. Таксама ёй прызначылі штраф у 30 тысяч рублёў. Затым Началава зняла кліп на песню «Я выбіраю» і стала выступаць на карпаратывах.
У 2019 годзе апошнімі здымкамі Началавай на тэлебачанні быў удзел у тэлегульні «Пяцёра на аднаго» на канале «Расія-1», шоу «Ты супер!» на тэлеканале НТБ і фінал «народнага» сезона шоу «Адзін у адзін!» на канале «Расія-1», дзе спявачка была настаўніцай.
Памерла 16 сакавіка 2019 года ў Маскве[1]. Пахавана ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юлія Віктараўна Началава
- Юлия Началова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Юлия Началова о семье, бывшем муже и о новой любви (руск.)
- Звездные болезни: чему нас учит трагедия Юлии Началовой (руск.)
- «Что это, проклятие или страшное совпадение?» (руск.)
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 2019 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Сапрана
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Дзеці-спевакі
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Расіі
- Актрысы Расіі
- Актрысы XXI стагоддзя
- Тэлевядучыя паводле алфавіта
- Тэлевядучыя Расіі
- Тэлевядучыя XX стагоддзя
- Тэлевядучыя XXI стагоддзя
- Памерлі ад сепсісу
- Памерлі ад сардэчнай недастатковасці