Юлія Георгіеўна Паеўская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Георгіеўна Паеўская
укр.: Юлія Георгіївна Паєвська
Дата нараджэння 19 снежня 1968(1968-12-19) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Грамадзянства
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

 

Юлія Георгіеўна Паеўская (укр.: Юлія Георгіївна Паєвськапсеўда: «Тайра»; нар. 19 снежня 1968, Кіеў, УССР) — украінская ваеннаслужачая, парамедык, валанцёрка і добраахвотніца; камандзірка падраздзялення «Анёлы Тайры» і эвакуацыйнага аддзялення 61-га ваеннага мабільнага шпіталя (2018—2020); дызайнер, прэзідэнт Федэрацыі айкідо «Мутокукай-Украіна».

З 2014 года ў якасці парамедыка ўдзельнічала ў Еўрамайдане і вайне на ўсходзе Украіны. 16 сакавіка 2022 года падчас аблогі Марыупаля трапіла ў расійскі палон, была вызвалена праз тры месяцы 17 чэрвеня 2022 года.

Узнагароджана адзнакай Прэзідэнта Украіны «За гуманітарны ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі», ордэнам «Народны Герой Украіны», медалямі «За садзейнічанне Узброеным сілам Украіны» і «Абаронцу Айчыны», нагруднымі знакамі «Знак Пашаны» і «За заслугі перад Узброенымі сіламі Украіны».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 19 снежня 1968 года ў Кіеве. Юлію выхоўвалі бабуля і дзядуля — ветэран Другой сусветнай вайны Канстанцін Чубукоў. З 1-га класа ў школе вучылася рабіць перавязкі і накладваць джгуты: яе вучыла школьная медсястра, якая была санінструктарам падчас Другой сусветнай вайны. З шасці гадоў займалася спортам.

Скончыла Нацыянальны універсітэт фізічнага выхавання і спорту Украіны[1]. Замужам за Вадзімам Пузанавым[2], маюць дачку Ганну-Сафію[1]. Да 2014 года прафесійна займалася дызайнам (кніжная графіка, рэклама) і мастацкай керамікай[3][1]. Займаецца спортам, мае 5-й дан айкідо. Узначальвае Федэрацыю айкідо «Мутакукай Украіна» і выкладала айкідо больш за 20 гадоў[2].

Вайна на ўсходзе Украіны (з 2014)[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Еўрамайдана з першага дня супрацьстаянняў на Грушэўскага 19 студзеня стала медыкам Еўрамайдану. Усе свае навыкі атрымала «у полі», калі дапамагала параненым. Тады ж стала вядомая пад псеўданімам «Тайра»: так у старажытнай Японіі клікалася група родаў, якія мелі імператарскае паходжанне і пазбаўленых статусу прынцаў, аднак хутка пераўтвораных у самураяў — з-за пастаяннага выканання ваенных задач[4].

З пачаткам расійска-ўкраінскай вайны ў сакавіку 2014 года знаёмы Юліі Аляксей Арастовіч прапанаваў ёй выкладаць тактычную медыцыну. Яна склала уласны курс па матэрыялах амерыканскіх, еўрапейскіх і натаўскі інструктараў і выкладала яго ў праектах «Народны рэзервіст» і «Абарона Патрыётаў». Навучанне праводзіла на палігоне і на базах добраахвотнікаў, а ўжо ў красавіку 2014 года паехала на Данеччыну медыкам. Першапачаткова дзейнічала самастойна як парамедык. Паступова ўжо на фронце сабрала сваю эвакуацыйную каманду пад назвай «Анёлы Тайры». Ратавала байцоў на Светладарскай дузе (2016), каля вёскі Шырокінэ (2020).

Юлія Паеўская, 2020 год.

Вясной 2016 года «Анёлы Тайры» пачалі супрацоўніцтва з камандай ASAP Rescue. У 2018 годзе «Анёлы Тайры» выйшлі са складу ASAP, калі Юлія падпісала кантракт са Узброенымі Сіламі Украіны і ўзначаліла ўласнае падраздзяленне[4] эвакуацыйнае аддзяленне 61-га мабільнага ваеннага шпіталя ў Марыупальі[5]. Па стане на лістапад 2019 года Юлія навучыла тактычнай медыцыне каля 8 тысяч чалавек, а яе падраздзяленне выратавала больш за 500 байцоў УСУ[1][6].

Падчас выканання адной з баявых эвакуацый Юлія Паеўская атрымала траўмы тазасцегнавых суставаў: «Загружаючы ў машыну параненага самавітай камплекцыі, Я нязграбна павярнулася, звалілася і не змагла ўстаць. Прыйшлося замяняць абодва тазасцегнавых сустава. Паставілі адзін тытанавы эндапратэз, а пасля — другі. Выконваючы прызначэнні лекараў, праходзіла на мыліцах два месяцы, хоць ужо гатовая была саскочыць з іх раней»[1].

Расійскае ўварванне ва Украіну (2022)[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак расійскага ўварвання 2022 года сустрэла ў Марыупалі. Аказала дапамогу сотням параненых байцоў і цывільным[1]: дастаўляла людзей у шпіталь і накіроўвала іх да лекараў у залежнасці ад пашкоджанняў і ступені паразы[7]. 16 сакавіка Юлію і кіроўцу рэанімабіля Сяргея, з якім яна працавала, затрымалі на блокпосце ў пасёлку Мангуш недалёка ад Марыупаля[8]. Яны трапілі ў палон да расійскіх ваенных, калі ехалі так званым зялёным калідорам, арганізаваным для выезду цывільных у Запарожжа[7][9][10].

17 чэрвеня 2022 года Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што Юлію вызвалілі пасля трох месяцаў палону: «Атрымалася вызваліць з палону „Тайру“, Украінскага парамедыка Юлію Паеўскую. Яна ўжо дома. Будзем працаваць і далей, каб забраць усіх»[11].

23 ліпеня 2022 года Юлія прыняла ўдзел у Другім саміце першых лэдзі і джэнтльменаў, які праходзіў у Кіеве, і заклікала на ім прыкладаць максімум намаганняў, каб вярнуць усіх палонных дадому[12].

15 верасня 2022 года Юлія сведчыла перад Камісіяй па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе пра жахі рускага палону. Як адзначыла Пасол Украіны ў ЗША Аксана Маркарава, «гэта было вельмі магутнае выступленне з праўдай пра жахі расійскай блакады Марыупаля і пра трохмесячнае знаходжанне ў нечалавечых умовах у палоне акупантаў, нічым не абмежаванай жорсткасці расійскіх захопнікаў-тэрарыстаў; [Юлія] заклікала нашых амерыканскіх сяброў павялічыць дапамогу Украіне, павялічыць ціск на Расію, дапамагчы нам абараніць не толькі Украіну, але і ўвесь цывілізаваны свет»[13]. Юлія адзначыла, што важна збіраць паказанні для прыцягнення Расіі да адказнасці за ваенныя злачынствы і нарошчваць намаганні для вызвалення ўсіх абаронцаў і цывільных, якія сталі закладнікамі Расіі і якіх незаконна ўтрымлівае краіна-агрэсар, што парушае ўсе міжнародныя нормы[13].

Пазаваенная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

2015 год — кандыдат у дэпутаты Кіеўскага гарадскога савета ад партыі «Грамадзянскі рух „Агульная справа“» на мясцовых выбарах у Кіеве[14]. У 2019 годзе балатавалася ў народныя дэпутаты Украіны ад партыі «Голас» на парламенцкіх выбарах, № 79 у спісе, беспартыйная[15]. Кандыдат у дэпутаты Кіеўскага гарадскога савета ад партыі «Дэмакратычная Сякера» на выбарах у Кіеве 2020 года, № 2 у спісе[16]. Камісар па рэабілітацыі камбатантаў у «Дэмакратычнай Сякеры»[17].

У 2018 годзе Юлія прымала ўдзел у міжнародных спартыўных спаборніцтвах «Гульні непакораных 2018» ў Сіднэі і заваявала залаты медаль у спаборніцтвах па плаванні і бронзу па стральбе з лука[1]. У 2020 годзе была адзінай жанчынай у нацыянальнай зборнай Украіны на «Гульнях непакораных 2020», якія праходзілі ў Гаазе[3][4]. У 2018 годзе прыняла ўдзел у этнапаказе работ айчынных майстроў «Украінскія Амазонкі»[18].

У 2020 годзе падарыла Нацыянальнаму музею Рэвалюцыі Годнасці каску, арафатку і сцяг з надпісам «Тайра»[4], а ў лістападзе 2022 года перадала некалькі асабістых рэчаў, звязаных з падраздзяленнем «Анёлы Тайры», у Нацыянальным музеі гісторыі Украіны ў Другой сусветнай вайне іх выкарыстоўваюць у экспазіцыі, прысвечанай барацьбе ўкраінцаў супраць Расіі[19].

У ліпені 2022 года, пасля вызвалення з палону, хрысцілася; яе хросным бацькам стаў даўні сябар Дзмітрый Карчынскі[20].

Відэа з нагруднай камеры[правіць | правіць зыходнік]

2021 года прынц Гары, заснавальнік «Гульняў непакораных», перадаў Юліі нагрудную камеру, каб яна зняла матэрыялы для будучага фільма ад Netflix пра людзей, якія матывуюць[21]. Пачынаючы з поўнамаштабнага ўварвання 2022 года і да траплення ў палон Юлія зняла 256 ГБ відэа сваёй працы ў Марыупалі. За дзень да палону Юлія схавала карту памяці у ватным тампону і перадала яе супрацоўніку паліцыі, які, у сваю чаргу, перадаў карту журналістам «Асашыэйтэд Прэс», каб яны маглі вывезці гэтыя матэрыялы з-пад акупаванага горада і апублікаваць[22][23]. Журналісты праехалі 15 расійскіх блокпастоў, перш чым трапіць на падкантрольную Украіне тэрыторыю. 19 мая выданне апублікавала частку відэа[22].

У першы ж тыдзень пасля вызвалення Юліі з палону прынц Гары патэлефанаваў ёй і выказаў падтрымку[12].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўныя[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Ведамасныя[правіць | правіць зыходнік]

  • Нагрудны знак «Знак Пашаны»[29]
  • Медаль «За садзейнічанне Узброеным сілам Украіны»[29]
  • Нагрудны знак «За заслугі перад Узброенымі сіламі Украіны»[29]
  • Медаль «Абаронцу Айчыны»[29]

Валанцёрскія[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн «Народны Герой Украіны»[30][31]
  • «Ордэн Няскораных»[32]

Зноскі

  1. а б в г д е ё Тайра вільна. Чим відома парамедикиня Юлія Паєвська, нещодавно звільнена з полону окупантів (укр.). nv.ua. Праверана 15 лістапада 2022.
  2. а б Пройшла через російський полон. Медикиня Тайра. СУСПІЛЬНЕ | ЛЮДИ (укр.). Суспільне | Новини. Праверана 15 лістапада 2022.
  3. а б «Ангели» стріляють з лука: «Тайра» – учасниця Invictus Games 2020 (укр.). armyinform.com.ua. Праверана 15 лістапада 2022.
  4. а б в г На варті між життям і смертю. Історії медиків Майдану (укр.). www.maidanmuseum.org. Праверана 16 лістапада 2022.
  5. «Росія не хоче її обміняти». Український волонтер Юлія Паєвська у полоні та в ефірі російського НТВ (укр.). Радіо Свобода. Праверана 16 лістапада 2022.
  6. «Ангели» стріляють з лука: «Тайра» – учасниця Invictus Games 2020 – АрміяInform (укр.). armyinform.com.ua. Праверана 1 снежня 2019.
  7. а б Про звірства росіян мають розповідати ті, хто пройшов через полон. Інтерв'ю з парамедиком Тайрою (укр.). UATV. Праверана 16 лістапада 2022.
  8. Парамедикиня Тайра записала перше відео після визволення з полону (укр.). ФОКУС. Праверана 15 лістапада 2022.
  9. Волонтерка Юлія Паєвська потрапила до полону російських окупантів (укр.). Цензор.НЕТ. Праверана 15 лістапада 2022.
  10. Тайра розповіла Гельсінській комісії у США про жахіття полону (укр.). Українська правда. Праверана 15 лістапада 2022.
  11. З російського полону звільнили парамедика "Тайру", - Зеленський(нявызн.). РБК-Україна (17 червня 2022).
  12. а б «Тайра, це Принц Гаррі»: українська парамедикиня розповіла про телефонну розмову з герцогом Сассекським. Праверана 16 лістапада 2022.
  13. а б Тайра свідчила у США про жахи російського полону | Еспресо (укр.). espreso.tv. Праверана 16 верасня 2022.
  14. Паєвська Юлія Георгіївна — Біографія, Балотування, Фракції, Політична Агітація. www.chesno.org. Чесно. Праверана 17 лістапада 2022.
  15. Центральна виборча комісія
  16. Вибори 2020(недаступная спасылка). vybory.sokyra.party. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 6 кастрычніка 2020.
  17. Тайра: Ми просимо справедливості, а не помсти | Демократична Сокира. sokyra.party. Праверана 15 лістапада 2022.
  18. «Я «спрыгнула» с костылей месяц назад, а туфли на 12-сантиметровой платформе надела за день до дефиле» (руск.). fakty.ua. Праверана 15 лістапада 2022.
  19. Юлія Паєвська "Тайра": Роль музеїв у історичній пам'яті про війну з росією, фото - Погляд(нявызн.). poglyad.tv. Праверана 15 лістапада 2022.
  20. "Правда їх не цікавить. Їм важливо, щоб сказала те, що вони хочуть почути" (укр.). Gazeta.ua. Праверана 15 лістапада 2022.
  21. Matthews, Chris. Ukrainian medic films Mariupol horrors before being captured by Russia. Mail Online (20 мая 2022). Праверана 16 лістапада 2022.
  22. а б Опубліковано кадри з нагрудної камери парамедика Тайри, яку ЗС РФ взяли в полон (відео). ФОКУС (20 мая 2022). Праверана 16 лістапада 2022.
  23. Ali, Taz. Captured Ukrainian medic's bodycam footage shows insider account of Mariupol. inews.co.uk (19 мая 2022). Праверана 16 лістапада 2022.
  24. Волонтерку і парамедика Юлію Паєвську «Тайру» звільнили з полону (укр.). hromadske.ua. Праверана 15 лістапада 2022.
  25. Відзнака Президента України "За гуманітарну участь в антитерористичній операції" (списки нагороджених "асапівців") | ASAP Rescue Ukraine. asap-rescue.com. Праверана 15 лістапада 2022.
  26. The Ukrainian people awarded the European Parliament’s 2022 Sakharov Prize (англ.). www.europarl.europa.eu (19 кастрычніка 2022). Праверана 16 лістапада 2022.
  27. Вісім українок увійшли до проєкту ВВС "100 жінок" у 2022 році (укр.). BBC News Україна (6 снежня 2022). Праверана 6 снежня 2022.
  28. 2023 International Women of Courage Award Recipients Announced (англ.). www.state.gov (6 березня 2023). Праверана 7 березня 2023.
  29. а б в г Василенко, Олександра. Сниться кошмар, як російський офіцер стріляє у лоб. Gazeta.ua (31 кастрычніка 2017). Праверана 16 лістапада 2022.
  30. 25-та церемонія нагородження орденами “Народний герой України” пройшла в Запоріжжі. СПИСОК - Новинарня (укр.). novynarnia.com (15 верасня 2017). Праверана 15 лістапада 2022.
  31. Із російського полону звільнили парамедикиню Тайру: хто така Юлія Паєвська й чому на неї полювали окупанти. Фото і відео (укр.). WAR OBOZREVATEL (17 чэрвеня 2022). Праверана 16 лістапада 2022.
  32. Орден Нескорених. vto-orden.com.ua (16 травня 2018). Праверана 16 листопада 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]