Перайсці да зместу

Юлія Карлернес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Юлія Карлернес
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 6 кастрычніка 1993(1993-10-06)[1][2] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 1,75 ± 0,001 м[3]
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2014 Малбакен[d]
2015 Хамарбю
2016 Малбакен[d]
2017—2020 Пітэа
2020—2021 Севілья[d]
2021—2022 Хекен Гётэбарг
2022—0000 Кома[d]
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юлія Карлернес (шведск.: Julia Karlernäs; нар. 6 кастрычніка 1993, Турсбю, Вермланд) — шведская футбалістка, якая выступае на пазіцыі паўабаронцы за шведскі клуб «Пітэа» і жаночую зборную Швецыі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2018 у Дамалсвенскане Юлія Карлернес сваёй гульнёй на пазіцыі паўабаронцы і 11 забітымі галамі дапамагла «Пітэа» стаць чэмпіёнам Швецыі. Неўзабаве пасля гэтага Карлернес падпісала новы кантракт з клубам.

Кар’ера ў зборнай

[правіць | правіць зыходнік]

Юлія Карлернес ўпершыню была выкліканая ў галоўную жаночую зборную Швецыі ў чэрвені 2018 года. 30 жніўня таго ж года яна дэбютавала за нацыянальную каманду, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы жаночага чэмпіянату свету 2019 года супраць Украіны, які праходзіў на стадыёне Гамла Улеві ў Гётэбаргу. У другім сваім матчы за зборную Карлернес упершыню выйшла ў стартавым складзе. У гэтай гульні, якая адбылася ў кастрычніку 2018 года, шведкі атрымалі перамогу над Нарвегіяй з лікам 2:1.

Карлернес не была ўключана ў склад зборнай на Кубак Алгарве 2019 года. Галоўны трэнер каманды Петэр Герхардсан сказаў, што ёй трэба ўдасканальвацца, каб дасягнуць узроўню, неабходнага для выступленняў на міжнародным узроўні. Расчараваная Карлернес вырашыла працягваць гуляць за свой клуб, але прызналася, што яна наўрад ці будзе абраная для ўдзелу на чэмпіянаце свету па футболе сярод жанчын 2019 года ў Францыі.

Зноскі

  1. Julia Karlenäs // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Julia Karlernäs // FBref.com
  3. Soccerdonna — 2010.