Юлія Міхайлаўна Чурко

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юлія Міхайлаўна Чурко
Дата нараджэння 21 ліпеня 1936(1936-07-21) (83 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастацтвазнавец, балерына, пісьменніца
Навуковая сфера балетазнаўства[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Юлія Міхайлаўна Чурко (21 ліпеня 1936, Ленінград —) — мастацтвазнавец, балерына, пісьменік. Доктар мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1974). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1991). Член Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (1954), Беларускага саюза музычных дзеячаў (1988)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Журналістыка» ў 1960 годзе і Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (аспірантура, 1963)[1].

Працавала артысткай балета ў Беларускім дзяржаўным тэатры оперы і балета (1954—1960, артыстка балета), Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1963—1972, младшы, старшы навуковы супрацоўнік), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1972—1979, загадчык кафедры, прафесар), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (з 1979, факультэт традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва, кафедра харэаграфіі, прафесар, у 1979—1994 — загадчык кафедры)[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод навуковых інтарэсаў мастацтвазнаўства, эстэтыка, балет, харэаграфія, фальклор[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998) і Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980)[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хореографическое искусство Белоруссии : основные этапы и проблемы развития : автореферат диссертации … доктора искусствоведения : 820 / Ю. М. Чурко. — Москва, 1972.
  • Чурко Юлия Михайловна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 556.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 17. — С. 291—292.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. — Мінск, 2005. — Т. 2. — С. 751.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 533.
  • Чурко Юлія Міхайлаўна / Л. А. Сівалобчык // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. — Мінск, 2003. — Т. 2. — С. 520.