Юндзінхэ
| Юндзінхэ | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 48 500 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Каардынаты | 40°14′05″ пн. ш. 115°36′39″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Хайхэ |
| • Каардынаты | 39°09′44″ пн. ш. 117°10′34″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Хайхэ → Бахайскі заліў |
|
|
|
| Краіна | |
|
|
|
Юндзінхэ — рака ў Паўночным Кітаі, адзін з сямі найбуйнейшых прытокаў ракі Хайхэ. Найбуйнейшая рака, якая працякае цераз правінцыю Хэбэй і тэрыторыю горада цэнтральнага падпарадкавання Пекін.
Рака Юндзінхэ ўтвараецца са зліцця рэк Санганьхэ і Янхэ, назву Юндзінхэ яна атрымлівае пасля вадасховішча Гуаньцін у павеце Хуайлай правінцыі Хэбэй. Пасля вадасховішча рака пераадольвае горы Гуаньцін, і ў Мыньтаўгоў выцякае на раўніну. Далей яна працякае праз раёны Фынтай і Дасін, зноў трапляе ў правінцыю Хэбэй, потым цячэ па тэрыторыі горада цэнтральнага падпарадкавання Цяньцзінь, і там упадае ў раку Хайхэ. Ацэнкі даўжыні ракі разыходзяцца ў залежнасці ад таго, што лічыць яе асноўным рэчышчам да вадасховішча Гуаньцін (і ці лічыць увогуле), і вагаюцца ад 650 да 747 км.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Для паляпшэння артыкула пажадана |
