Юнібакен
| Юнібакен | |
|---|---|
| шведск.: Junibacken | |
| | |
| Заснаваны | 1996 |
| Заснавальнік | Staffan Götestam[d] |
| Адкрыты | 8 чэрвеня 1996 |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | Стакгольм |
| Наведвальнікі |
|
| junibacken.se | |
Юнібакен (шведск.: Junibacken) — дзіцячы культурна-забаўляльны цэнтр, «музей казак», размешчаны ў Стакгольме на востраве Юргордэн.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У музеі змадэляваныя месцы з розных дзіцячых твораў шведскіх пісьменнікаў, перш за ўсё Астрыд Ліндгрэн, а таксама Тувэ Янсан, Эльзы Бескаў і шэрагу іншых, якія можна не толькі агледзець, але і пагуляць у іх. Штодня праводзяцца спектаклі і іншыя дзіцячыя забаўляльныя мерапрыемствы. У музеі ёсць таксама рэстаран і кніжны магазін, у якім можна набыць дзіцячыя кнігі на розных мовах.
Таксама адной з асаблівасцяў музея з'яўляецца казачны цягнік, на якім наведвальнікі могуць падарожнічаць па сцэнах з кніг Астрыд Ліндгрэн. Дэкарацыі выкананы па ілюстрацыях мастачкі Марыт Торнквіст (шведск.: Marit Törnqvist), якая працавала з Астрыд Ліндгрэн.
Назва Юнібакен (у перакладзе "ліпеньская горка") узята з твора Ліндгрэн «Мадыкен і Пімс з Юнібакена».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юнібакен- Афіцыйны сайт (шведск.)