Юозас Манюшыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юозас Манюшыс
літ.: Juozas Maniušis
Нараджэнне 25 снежня 1910(1910-12-25)
Смерць 17 сакавіка 1987(1987-03-17) (76 гадоў)
Месца пахавання
Дзеці Q112995106?
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Дзейнасць палітык, эканаміст
Бітвы
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Юозас Манюшыс (лат.: Juozas Maniušis; 25 снежня 1910, Малькаўка17 сакавіка 1987, Вільнюс) — літоўскі савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, кіраўнік урада Літоўскай ССР у 1967-1985 гадах.

Нарадзіўся на ўсходзе Беларусі. Вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Мінску (19271931), пазней — у Ленінградскім аўтамабільна-дарожным інстытуце (1932-1938). У 1941-1944 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Пасля пераезду ў Літву ў 1944 годзе быў прызначаны старшынёй планавай камісіі пры выканкаме гарадскога савета Вільнюса. Праз год уступіў у ВКП(б). У 19461947 гадах — намеснік старшыні выканкама Вільнюскага гарадскога савета, пазней — старшыня гаркама ВКП(б) у Каўнасе (1947-1950).

У 1950 годзе вылучаны на пасаду міністра будаўніцтва Літоўскай ССР. 14 красавіка 1967 года быў прызначаны кіраўніком урада, узначальваў яго да 16 студзеня 1981 года.

Быў партыйным актывістам КПСС. З 1954 па 1981 год бесперапынна засядаў у Палітбюро ЦК кампартыі Літвы. У 19551967 гадах — сакратар ЦК КПЛ. Узначальваў Бюро прамысловасці ЦК КПЛ (19621964). З 1971 па 1981 — кандыдат у члены ЦК КПСС.

У 1963 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата эканамічных навук, а праз сем гадоў — доктара эканамічных навук. Пасля сыходу з палітыкі ў 1981 годзе стаў дырэктарам Інстытута эканомікі Акадэміі навук Літоўскай ССР (да 1985 года), пасля чаго выйшаў на пенсію.

Зноскі