Юп Лангэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юп Лангэ
Дата нараджэння 25 верасня 1954(1954-09-25)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2014(2014-07-17)[2][1] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, выкладчык універсітэта, вірусолаг
Навуковая сфера СНІД
Месца працы
Альма-матар

Юп Лангэ (Joep Lange, 25 верасня 1954 — 17 ліпеня 2014[3]) — галандскі даследчык у галіне медыцыны, адзін з піянераў даследавання ВІЧ. Прафесар.

Навуковую дзейнасць прысвяціў даследаванню ВІЧ, пачаўшы пошукі лекаў у 1983 годзе. Вёў пілотныя даследаванні антывіруснай тэрапіі, а таксама шукаў спосабы прадухілення перадачы віруса ад маці дзіцяці.

Ю. Лангэ быў аўтарам каля 350 артыкулаў у навуковых часопісах. У 2002—2004 гг. прэзідэнт Міжнароднага таварыства барацьбы са СНІДам (IAS). У апошні час кіраваў дэпартаментам глабальнай аховы здароўя ў Акадэмічным медыцынскім цэнтры Амстэрдамскага ўніверсітэта, а таксама быў выканаўчым дырэктарам па навуцы ў дэпартаменце глабальнай аховы здароўя і развіцця.

Загінуў у авіякатастрофе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Joseph Marie Albert Lange // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://www.latimes.com/world/worldnow/la-fg-malaysia-casualties-20140717-story.html
  3. http://www.huffingtonpost.com/2014/07/17/joep-lange-dead-aids-expert-plane-crash_n_5597834.html