Юр’еў дзень (асенні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юр'еў дзень, асенні)
Юр'еў дзень, асенні
Юр'еў дзень, асенні
Св. Юрый — апекун свойскай і лясной жывёлы, ваўкоў
Тып народна-хрысціянскі
інакш Юр'е, Юрый Асенні
Значэнне у гэты дзень Юрый нібыта выпускаў ваўкоў
Адзначаецца славянамі
Дата 26 лістапада (9 снежня)
Традыцыі падстрыгаюць грывы і хвасты коням

Асенні (зімні) Юрай, ці Юр'еў дзень — дзень народнага календара ва ўсходніх славян, прымеркаваны да царкоўнага свята 26 лістапада (9 снежня) ў гонар асвячэння храмаberu Велікамучаніка Георгія ў Кіеве.

У іншых мясцовых традыцыях таксама ёсць асеннія святы ў гонар Георгія Перамаганосца, напрыклад, дзень абнаўлення (асвячэння) яго храма ў Лідзе 3 (16) лістапада ці грузінскі Гіяргоба  10 лістапада ( 23 лістапада) у памяць калесавання велікамучаніка.

Гістарычная аснова[правіць | правіць зыходнік]

У рускіх князёў, пачынаючы з князя Уладзіміра, існаваў звычай будаваць храмы ў гонар іх нябесных ахоўнікаў — святых, імёны якіх яны насілі. Вялікі князь Яраслаў Мудры (1019—1054), які пры хрышчэнні атрымаў імя Георгій, прытрымліваючыся гэтай традыцыі, заснаваў храм і манастыр ў імя святога велікамучаніка Георгія Пераможца.

Георгіеўскі храмberu знаходзіўся перад брамай Святой Сафіі Кіеўскай. На яго будаўніцтва князь Яраслаў адпусціў шмат сродкаў, а ў яго стварэнні ўдзельнічала вялікая колькасць будаўнікоў. Асвяціў узведзены храм свяціцель Іларыён, мітрапаліт Кіеўскі, 9 снежня 1054 года, пасля чаго было прызначана царкоўнае святкаванне гэтай падзеі. Свята прыжылося і глыбока ўкаранілася ў народзе, увабраўшы ў сябе народныя звычаі і вераванні.

Народная міфалогія і прыкметы[правіць | правіць зыходнік]

Юрый лічыўся апекуном свойскай і лясной жывёлы, ваўкоў. У гэты дзень ён нібыта выпускаў ваўкоў аж да вясенняга Юр'я: «Асенні Юрай адмыкае раты ваўкам, такім чынам, з гэтага дня крыважэрныя ваўкі пачынаюць хадзіць табунамі і нападаць на скаціну».

Юрый і надвор'е[правіць | правіць зыходнік]

На Юр'я зіма ўбіраецца ў поўную сілу:

  • «Ёсць на свеце два Юр'і і абодва дурні: адзін халодны, другі галодны»,
  • «Юрый (Ягорый) мосціць, а Мікола гвоздзіць»,
  • «Колькі на асенняга Юр'я снегу, столькі на вясенняга — травы».

Пра Юр'я гаварылі, што ён «грудай гвоздзіць». Юрай і Мікола святкуюцца і вясною, і восенню з невялікім перапынкам адзін пасля другога. Гэтыя святыя разам пастаўлены і ў шматлікіх веснавых і восеньскіх прыказках:

  • «Вясною Георгій, летам Мікалай — з кормам; увосень — з мостам, зімою — з гвоздам»
  • або «Юрай масціць, а Мікола гваздзіць (грудзіць)».

Перагукваўся асенні Юр'я (халодны) са сваім вясеннім цёзкам (галодным) і ў народнай прыкмеце: «Колькі на асенняга Юр'я снегу, столькі на вясенняга — травы».

У побыце[правіць | правіць зыходнік]

Пасля свята больш не выганялі на пашу кароў, даглядалі коней. У дзень зімняга Юр'я падстрыгаюць грывы і хвасты коням, а таксама аднімаюць ад кабыл жарабят-смактуноў і ставяць іх у асобныя хлявы да вясны.

Феадальныя звычаі[правіць | правіць зыходнік]

Да сярэдзіны XV ст. сяляне мелі права пераходзіць ад аднаго гаспадара да другога пасля заканчэння ўсіх палявых работ, перад пачаткам зімы. Затым гэта права было абмежавана строга акрэсленым тэрмінам — за тыдзень да Юр'евага дня (26 лістапада па старым стылі) ці тыдзень пасля яго. А ў канцы XVI ст. быў забаронены пераход сялян і ў Юр'еў дзень, яны былі канчаткова замацаваны за феадаламі. У гэтай сувязі і ўзнік выраз «Вось табе, бабка, і Юр'еў дзень»[1], які пасля, як вокліч расчаравання, стаў прымяняцца і ў іншых маўленчых сітуацыях.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Юр'еў // «skarnik.by».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]