Юравіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)
Юравіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Юравічы |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 1930 |
Дата скасавання | 10 лістапада 1927 |
Насельніцтва (2019) | 1 563 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Ю́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Юравічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Юравіцкага местачковага Савета, у склад якога была ўключана тэрыторыя скасаваных Шарэйкаўскага і Юравіцкага сельсаветаў.
У 1930 годзе Юравіцкі сельсавет адноўлены. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Мазырскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудоцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Ігната-Фабіянаўка, Крышычы і Прудок)[1]. 28 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Агароднікі, Баец, Бярозаўка, Вадовічы, Вужынец, Леніна, Слабодка і Чорнаўшчына)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1184 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,0 % — цыганы, 1,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 1563 чалавекі[5].
Зноскі
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 282 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Калинковичского района Гомельской области Архівавана 11 красавіка 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.