Юравіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юравіцкі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Юравічы
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
1930
Дата скасавання 10 лістапада 1927
Насельніцтва (2009) 1 184
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ю́равіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Юравічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Юравіцкага местачковага Савета, у склад якога была ўключана тэрыторыя скасаваных Шарэйкаўскага і Юравіцкага сельсаветаў.

У 1930 годзе Юравіцкі сельсавет адноўлены. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Мазырскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прудоцкага сельсавета (3 населеныя пункты: Ігната-Фабіянаўка, Крышычы і Прудок)[1]. 28 лістапада 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярозаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Агароднікі, Баец, Бярозаўка, Вадовічы, Вужынец, Леніна, Слабодка і Чорнаўшчына)[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1184 чалавекі[3], з іх 91,7 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 2,0 % — цыганы, 1,4 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.