Юрый Алегавіч Бачышча
| Юрый Алегавіч Бачышча | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1977 |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2004) |
Юрась Бачышча або Юры Бачышча, поўнае імя Юрый Алегавіч Бачышча (нар. 1977) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2004).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2003—2005 гадах працаваў у БДУІР.[1] У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Каталіцкая царква ў нацыянальна-рэлігійнай палітыцы царызму ў Беларусі (1900—1914 гг.)». У 2006 годзе дацэнт БДПУ[2].
Пазней, да 2018 года дацэнт Дэпартамента гісторыі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. У 2018—2023 гадах працаваў загадчыкам аддзела ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследчык гісторыі пратэстанцкай царквы ў Беларусі. Аўтар шэрагу артыкулаў па дзяржаўнай палітыцы да канфесій у ХХ ст., па гісторыі евангельскай царквы і хрысціянска-дэмакратычнага руху, па рэалізацыі пра на свабоду сумлення. Браў удзел у падрыхтоўцы перавыдання «Катэхізіса» Сымона Буднага. Складальнік зборніка «Гісторыя Беларусі найноўшага часу ў дакументах і матэрыялах».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Маладому выкладчыку БДУІР адмовілі ў падаўжэньні дамовы па ідэалягічных прычынах . Generation.bY. Праверана 14 кастрычніка 2024.
- ↑ Юры Бачышча: “Мне прапанавалі – альбо ты выкладаеш, альбо назіраеш на выбарах…” . spring96.org (20 снежня 2006). Праверана 14 кастрычніка 2024.