Юраўскія
Выгляд
Вёска
Юраўскія
|
Юраўскі́я (Ю́раўскія) — вёска на тэрыторыі Іўеўскага раёна, знішчаная разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Белы Бераг Бакштаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 25 чалавек.
У час карнай аперацыі ў ліпені 1943 года гітлераўцы загубілі 19 жыхароў і спалілі вёску (7 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЮРАЎСКІЯ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»