Юрген Вуленвевер
Выгляд
| Юрген Вуленвевер | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1488 |
||||||
| Смерць |
4 кастрычніка 1537 |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
Юрген Вуленвевер (ням.: Jürgen Wullenwever; 1488 ці 1492, Гамбург — 1537, Вольфенбютэль) — бурмістр Любека (1533—1535).
Пасяліўся ў Любеку і займаўся гандлем, удзельнічаў у хваляваннях гараджан, быў абраны ў гарадскі савет, а затым і ўзначаліў яго. Скарыстаў разлад паміж суседнімі дзяржавамі з-за дацкага стальца, паспрабаваў навязаць Даніі пагадненне, якое забяспечвала шырокія правы Ганзы. Падчас далейшай вайны спачатку заняў Капенгаген (1534), аднак затым ганзейскія войскі былі разбіты, а сам Вуленвевер узяты ў палон герцагам Генрыхам Брауншвейгскім, катаваны і пакараны смерцю. Неўзабаве пасля гэтага Ганза канчаткова страціла свае прывілеі і ролю ў еўрапейскім гандлі.