Юргіс Бялініс
Юргіс Бялініс | |
---|---|
Jurgis Bielinis | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Юргіс Бялініс |
Псеўданімы | Bieliakas, Jakulis |
Дата нараджэння | 16 сакавіка 1846[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1918[1] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Расійская імперыя |
Дзеці | Kipras Bielinis[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | кніганоша |
Гады творчасці | 1873-1918 |
Мова твораў | літоўская мова |
![]() |
Юргіс Бялініс (16 сакавіка 1846, в. Пурвішкяй, Расійская імперыя — 18 студзеня 1918, в. Кацінай, Пасвальскі раён, Літоўская Рэспубліка) — кніганоша, публіцыст, супрацоўнік газет «Aušrа» («Світанак») і «Varpas» («Звон»).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 16 сакавіка 1846 года ў в. Пурвішкяй (зараз Біржайскі раён Літоўскай Рэспублікі).
Прыватна вучыўся ў Шаўляі i Мітаве, у 1872 г. скончыў нямецкую пачатковую школу ў Рызе. Ведаў нямецкую, латышскую, польскую і рускую мовы.
У 1873 г. заняўся кантрабандай літоўскай літаратуры з Прусіі ў расійскую частку Літвы, быў сувязным паміж Матэюсам Валанчусам (літ.: Motiejus Valančius) і выдаўцом літоўскай літаратурыў Прусіі, Ёганам Забярманам. З 1890 г., пераследаваны ўладамі, пакінуў родныя мясціны i прафесійна заняўся кантрабандай літоўскай літаратуры.
Пачынаючы з 1885 г. стварыў стварыў сетку распаўсюджвання літоўскай літаратуры; яна ахоплівала заходнюю і цэнтральную частку Літвы, а таксама Латгалію. Заснаваў Гаршвяйскую сялянскую арганізацыю, буйнейшую арганізацыю кніганошаў таго часу; распрацаваў сістэму падпіскі на газеты і дастаўляў газеты і часопісы падпісчыкам. На працягу 31 года актыўнай дзейнасці адзін ці з памочнікамі кантрабандным шляхам перакінуў праз мяжу амаль палову ўсяе літаратуры, якая ў той час была надрукавана ва Усходняй Прусіі. Пяць разоў трапляў у рукі царскіх жандараў, але заўсёды яму ўдавалася ўцячы. За яго злаўленне ўлады прызначылі вялікую ўзнагароду. Бялініс увайшоў у гісторыю літоўскага нацыянальна-вызваленчага руху як найбольш яркі тып распаўсюджвальніка падпольнай літаратуры. За актыўны ўдзел у падпольным руху Бялініс атрымаў мянушку «караля кніганошаў» (літ.: knygnešių karalius)[2].
Юргіс Бялініс супрацоўнічаў з газетамі «Aušra» (бел.: Світанак), «Varpas» (бел.: Звон), «Ūkininkas» (бел.: Гаспадар), «Tėvynės sargas» (бел.: Вартаўнік айчыны), «Vilniaus žinios» (бел.: Віленскія навіны). Асабіста выдаваў неперыядычную газету «Baltasis erelis» (бел.: Белы арол). Выйшла тры нумары гэтага выдання. Адзін з першых выступаў за незалежнасць Літвы, еднасць літоўскага народа, крытыкаваў шляхту за эксплуатацыю сялян. Прапагандаваў наіўныя манархічныя ідэі, верыў у тое, што дыпламатычная дапамога заходніх дзяржаў дапаможа ўтварыць незалежную Літву, якой будзе кіраваць кароль з сялян. [3].
Памёр 18 студзеня 1918 года ў в. Кацінай Пасвальскага раёна. Пахаваны ў вёсцы Состас (Біржайскі раён).
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- Ёзас Швайстас намаляваў яго вобраз у рамане «Па слядах кніганошаў» (літ.: "Knygnešių pėdsakais") (1955 г.).
- Дзень нараджэння Бялініса (16 сакавіка) адзначаецца ў Літве як Дзень кніганошы (літ.: "Knygnešio diena").
- Пазначаны на Сцяне кніганошаў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1031910344 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ STRAŽAS, A. «Lithuania 1863—1893»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2016. Праверана 17 мая 2011.
- ↑ Leonora Kalasauskienė. Visuotinė lietuvių enciklopedija (Litewska Encyklopedia Powszechna), III t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2003. t.III: Beketeriai-Chakasai., 172 str.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юргіс Бялініс