Юрузань (рака)
| Юрузань | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 404 км |
| Басейн | 7 240 км² |
| Расход вады | 55 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Паўднёвы Урал |
| • Каардынаты | 54°17′39″ пн. ш. 58°14′28″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Паўлаўскае вадасховішча |
| • Каардынаты | 55°42′20″ пн. ш. 56°58′15″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Паўлаўскае вадасховішча |
|
|
|
| Краіна | |
| Код у ДВР | 10010201112111100023101 |
|
|
|
|
|
|
Юрузань — рака ў Башкартастане і Чалябінскай вобласці, левы прыток Уфы (басейн Волгі).
Пачынаецца Юрузань на ўсходнім схіле гары Вуглавы Машак, аднаго з самых высокіх паўднёва-ўральскіх хрыбтоў — Машак на вышыні 964 м над узроўнем мора. Спачатку Юрузань цячэ на паўночны ўсход па вузкай горнай даліне паміж хрыбтамі Машак і Кумардак, па ўрочышчы Юрузанская даліна. Далей, выйшаўшы з горнай цясніны, Юрузань цячэ паміж хрыбтамі Бакты і Зігальга. У сярэднім цячэнні Юрузань выходзіць з гор на раўніну. У ніжнім цячэнні, праразаючы тоўшчу Уфімскага плато, рака ўпадае ў заліў Паўлаўскага вадасховішча на рацэ Уфа.
Па тэрыторыі Чалябінскай вобласці Юрузань працякае праз гарады Юрузань, Трохгорны і Усць-Катаў, зноў на тэрыторыі Башкірыі працякае праз вёскі і пасёлкі і ўпадае ў Паўлаўскае вадасховішча. На Юрузані — курорт Янгантаў.
Сярэдні расход вады каля 55 м³/сек. Ледастаў звычайна з лістапада па красавік.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрюзань (река)] // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрузань (рака)