Юрый Іванавіч Губарэвіч
Юрый Іванавіч Губарэвіч | |
Дата нараджэння: | |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Адукацыя: |
Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія |
Партыя: |
Юрый Іванавіч Губарэвіч (нар. 23 лютага 1978, Белаазёрск, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі палітык.
Змест
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 23 лютага 1978 г у горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна. Беларус[1].
У 1996—1998 гадах адзін з арганізатараў Маладога Фронту, член яго Цэнтральнага савета. У 1998—1999 гадах выканаўчы сакратар Беларускага студэнцкага прафсаюза «Салідарнасць». У 1999—2000 гадах рэгіянальны каардынатар Моладзевага інфармацыйнага цэнтра[1].
У 2000 годзе скончыў энергетычны факультэт Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі па спецыяльнасці інжынер-электрык. У 2003 годзе атрымаў дыплом магістра дзяржаўнага кіравання ў Львоўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіравання[uk] Акадэміі дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны[1].
У сакавіку-снежні 2003 года намеснік старшыні Белаазёрскага гарсавета. У 2003—2008 гадах старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ. У 2003—2007 гадах дэпутат Белаазёрскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 2003—2004 гадах рэгіянальны прадстаўнік па Брэсцкай вобласці ЗАТ «АНК Белраснафтахімрэсурс». У 2004—2005 гадах дырэктар, намеснік дырэктара рэкламна-выдавецкага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Палард». У 2004 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. З 2006 Намеснік дырэктара аналітычнага аддзела ГА «Міжнароднае аналітычна-інфармацыйнае агенцтва „Еўрапейская хваля“». У 2006 годзе давераная асоба і кіраўнік Брэсцкага абласнога штаба адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад АДС Аляксандра Мілінкевіча[1].
У 2007—2009 гадах намеснік старшыні Партыі БНФ. У 2007 абраны намеснікам старшыні Руху «За Свабоду» на ўстаноўчым сходзе. У 2008 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
У 2012 годзе абраны першым намеснікам старшыні Руху «За Свабоду», у кастрычніку 2016 года - старшынём Руху "За Свабоду". У 2016 годзе балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Каліноўскай выбарчай акругі № 108 г. Мінска.
У 2017 годзе прыняў актыўны ўдзел у «Маршах недармаедаў» у Мінску (17 лютага) і Маладзечне (10 сакавіка). Пасля акцыі ў Маладзечне жорстка затрыманы і 11 сакавіка асуджаны на 15 сутак арышту па абвінавачванні ў арганізацыі несанцыяванага марша «Я не дармаед»[2]. У 2018 годзе балатаваўся на мясцовых выбарах у Мінскі гарадскі савет, на адным з участкаў перамог праўладнага кандыдата.
Жыве ў г. Мінску.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае дзвюх дачок[1]. Жонка працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі інжынерам кафедры ІТ.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Юрась Губарэвіч
- ↑ Лебедько, Рымашевский и Губаревич получили по 15 суток за организацию "Марша нетунеядцев" (руск.) (11 сакавіка 2017). Праверана 17 сакавіка 2017.