Юрый Іванавіч Нікалаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Іванавіч Нікалаеў
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 14 верасня 1934(1934-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 лістапада 2013(2013-11-03) (79 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Юрый Іванавіч Нікалаеў (14 верасня 1934, Кранштат Ленінградскай вобласці — 3 лістапада 2013) — беларускі журналіст. Заслужаны работнік культуры БССР (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У гады Вялікай Айчыннай вайны страціў бацькоў і малодшага брата. Выхоўваўся ў дзіцячым доме імя Заслонава Шаркаўшчынскага раёна, дзе скончыў сярэднюю школу. У 1960 годзе скончыў БДУ, аддзяленне журналістыкі. З верасня таго ж года працаваў у раённых газетах Гродзеншчыны: у радунскай — літсупрацоўнікам, у скідзельскай — адказным сакратаром, у ваўкавыскай — загадчыкам сельгасаддзела, у лідскай — намеснікам рэдактара. Са студзеня 1969 года па студзень 2005 года — рэдактар ашмянскай раённай газеты.

Аўтар кнігі «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2009).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1989 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік культуры БССР». Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. За цыкл матэрыялаў аб станаўленні мясцовага друку на заходніх тэрыторыях рэспублікі пасля ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі прысуджана званне лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў у рэспубліканскім творчым конкурсе «Залатое пяро». У 2009 годзе за асабісты ўклад у беларускую журналістыку прысуджана званне Беларускага саюза журналістаў «Заслужаны журналіст». У 2009 годзе прысуджана званне «Ганаровы грамадзянін г. Ашмяны»[1][2].

Зноскі

  1. Ганаровыя грамадзяне
  2. Нікалаеў Юрый Іванавіч (1934—2013)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2020. Праверана 30 кастрычніка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вызначыліся працай : заслужаны работнік культуры. Нікалаеў Юрый Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 564.
  • Нікалаеў Юрый Іванавіч (1934—2013) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 25—26.