Перайсці да зместу

Юрый Іванавіч Тормышаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Іванавіч Тормышаў
руск.: Юрий Иванович Тормышев
Дата нараджэння 23 красавіка 1937(1937-04-23)[1] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера вылічальная тэхніка[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (1991)
Навуковае званне
Альма-матар

Юрый Іванавіч То́рмышаў[2] (руск.: Юрий Иванович Тормышев; 23 красавіка 1937) — вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992).

Нарадзіўся ў Таганрогу. Скончыў авіяцыйны тэхнікум у Камсамольску-на-Амуры ў 1956 годзе па спецыяльнасці «Самалётабудаванне»[3]. У 1956—1959 праходзіў службу ў Савецкай Арміі[3]. У 1959 годзе паступіў у Пензенскі політэхнічны інстытут, сумяшчаў вучобу з працай тэхніка, інжынера Аддзела галоўнага канструктара Пензенскага дызельнага завода[3], перавёўся на 3-й курс[3] Разанскага радыётэхнічнага інстытута, які скончыў у 1964 годзе. У 1964—1966 гадах працаваў на Мінскім электрамеханічным заводзе[3]. З 1969 года Ю. І. Тормышаў у Інстытуце тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР: інжынер лабараторыі, з 1971 года вучоны сакратар, з 1972 года — старшы навуковы супрацоўнік[3]). Кандыдат тэхнічных навук (1970)[3]. З 1979 года Ю. І. Тормышаў у Мінскім радыётэхнічным інстытуце, дацэнт, з 1992[2] года прафесар. У 1991[2] годзе ў Інстытуце кібернетыкі Акадэміі навук Украіны абараніў доктарскую дысертацыю «Метады і сродкі ўводу, апрацоўкі і вываду з ЭВМ графічнай інфармацыі»[3].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па аператыўнаму ўзаемадзеянню чалавека з ЭВМ і апрацоўцы графічнай інфармацыі, па распрацоўцы інструментальных сродкаў машыннай графікі ў сістэмах аўтаматызаванага праектавання для прыборабудавання. Распрацаваў спосабы, метады і апаратныя сродкі ўводу, фарміравання, сціскання лічбавых графічных малюнкаў, пёравыя сродкі графічнага ўзаемадзеяння з ЭВМ. Аўтар больш за 130 навуковых прац, 45 вынаходстваў, навучальных дапаможнікаў, 2 манаграфій і даведніка[3]. пад кіраўніцтвам Ю. І. Тормышава абаронены кандыдацкія дысертацыі.

Сярод апублікаванага:

  • Методы и средства формирования шаговых траекторий / Ю. И. Тормышев, М. П. Федоренко; Под ред. П. М. Чеголина. — Мн. : Наука и техника, 1980. — 142 с. : ил.; 20 см;
  • Технические средства машинной графики / Ю. И. Тормышев; под ред. д-ра техн. наук П. М. Чеголина. — Минск : Наука и техника, 1987. — 190, [1] с. : рис. ; 21 см. — Библиогр.: с. 185—191. — Загл. на корешке не указано. — 3800 экз.;
  • Принципы построения устройств ввода графической информации : Учеб. пособие по курсу «Конструирование техн. средств САПР» для спец. «Конструирование и пр-во электрон.-вычисл. аппаратуры» по специализации «Конструирование и пр-во техн. средств САПР» / М-во высш. и сред. спец. образования БССР. — Минск : МРТИ, 1988. — 97 с. : ил. ; 20 см. — Библиогр.: с. 93—96;
  • Технические средства ЭВМ. Устройства ввода-вывода. Справочное пособие / Жданович В. М., Тормышев, Ю. И. , Вирковский, В. А., Лобанов, Б. М., Рылов А. С. — Мн.: Вышэйшая школа, 1991. — 268, [1] с., ил., табл. — ISBN 5-339-00350-7.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Ганаровы вынаходнік Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР (1975)[3].
  • Праект Ю. І. Тормышава (разам з аспірантам Дзмітрыем Івановым[4]) «Электроннае пяро» ў 1999 годзе стаў пераможцам на конкурсе, абвешчаным карпарацыяй «Texas Instruments» (ЗША) сярод краін Заходняй, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы[4][3].