Юрый Іванавіч Філонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Іванавіч Філонаў
Дата нараджэння 10 снежня 1942(1942-12-10) (81 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Юрый Іванавіч Філонаў (10 снежня 1942, г. Бердск, Новасібірская вобласць) — беларускі і расійскі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1969 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Барнаула, з 1978 года — галоўны архітэктар будаўнічага аддзела ў Гродзенскім філіяле НДІП азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 г. Пражывае ў Гродне.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: кантора Дзяржбанка СССР (1978), адміністрацыйна-бытавы корпус камбіната жалезабетонных вырабаў (1979) у Барнауле, адміністрацыйны будынак аўтабазы ў Рубцоўску (1979), аўтабаза коксахімічнага камбіната на ст. Зарынская Алтайскага края (1973), упраўленне трэста «Гроднапрамбуд» у Гродне (1982, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]