Юрый Іосіфавіч Наркевіч
Юрый Іосіфавіч Наркевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1964 (61 год) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Юрый Іосіфавіч Наркевіч (нар. 2 лютага 1964, в. Слабада, Нясвіжскі раён) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 лютага 1964 года ў в. Слабада Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Планаванне сельскай гаспадаркі»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне»[1].
Праходзіў службу ў радах Савецкай арміі[1].
Працаваў старшым эканамістам, галоўным эканамістам у калгасах Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці; намеснікам старшыні Іванаўскага райвыканкама; кіраўніком аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» (г. Іванава); старшынёй Бярозаўскага райвыканкама; кіраўніком спраў Брэсцкага аблвыканкама; старшынёй Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў[1].
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].
Член Вышэйшага палітычнага савета Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Пружанскай акругі № 9. Старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве Член Савета Палаты прадстаўнікоў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іншымі ўзнагародамі[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае сына[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старшыні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Нясвіжскім раёне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання