Юрый Іосіфавіч Нікіцін
| Юрый Іосіфавіч Нікіцін | |
|---|---|
| руск.: Юрий Иосифович Никитин | |
| Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1930 (95 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Навуковая сфера | фізіялогія |
| Месца працы | Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
| Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | Віцебскі ветэрынарны інстытут |
| Партыя |
|
Юрый Іосіфавіч Нікі́цін (нар. 14 кастрычніка 1930) — вучоны ў галіне фізіялогіі. Доктар біялагічных навук (1976), прафесар (1979).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ю. І. Нікіцін нарадзіўся ў вёсцы Сяляне Заходнедзвінскага раёна Калінінскай (сучаснай Цвярской) вобласці. У 1950 годзе скончыў Навумаўскі ветэрынарны тэхнікум (Пскоўская вобласць), працаваў ветэрынарным фельчарам. У 1957 годзе з адзнакай скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом, начальнікам раённай сельгасінспекцыі, старшынёй райвыканкама ў Заходнедзвінскім раёне. У 1962 годзе аспірант кафедры фізіялогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1969 года г. дацэнт кафедры, у 1979—2006 гг. прафесар кафедры фізіялогіі. З кастрычніка 1968 г. па лістапад 1971 г. дэкан факультэта завочнага навучання, з красавіка 1978 г. па студзень 1979 года — дэкан ветэрынарнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ю. І. Нікіцін вывучэннем фізіялогіі стрававання і рэзістэнтнасці сельскагаспадарчай жывёлы. З'яўляецца аўтарам 118 навукова-метадычных прац.
Сярод апублікаванага:
- Справочник клинико-биологических показателей животных (2001);
- Физиологические показатели животных (2008);
- Справочник клинико-биологических показателей животных (2001);
- Физиологические основы этологии сельскохозяйственных животных (2003);
- Физиология сельскохозяйственных животных (2006, 2008 г.) і інш.
Ю. І. Нікіцін з'яўляецца аўтарам 4-х рацяналізатарскіх прапаноў. Пад яго кіраўніцтвам выкананы і абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, граматай Міністэрства адукацыі, значком «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нікіцін Юрый Іосіфавіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- История кафедры нормальной и патологической физиологии ГУО «Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины» Архівавана 28 кастрычніка 2016. (руск.)
- История факультета заочного обучения ГУО «Витебская ордена «Знак Почёта» государственная академия ветеринарной медицины» Архівавана 27 чэрвеня 2017. (руск.)
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Заходняй вобласці (1929—1937)
- Дактары біялагічных навук
- Члены КПСС
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Ветэрынары СССР
- Фізіёлагі СССР
- Ветэрынары Беларусі
- Фізіёлагі Беларусі
- Нарадзіліся ў Цвярской вобласці