Юрый Алендскі (сын Крыштафа)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Алендскі
Смерць не раней за 1653
Род Алендскія
Бацька Крыштаф Алендскі
Маці Ганна з Есьманаў[d]
Жонка Юстына з Быхаўцаў[d]
Дзеці Тэафіл Алендскі і Дыянісій Алендскі[d]

Юрый (Ежы) Алендскі (? — пасля 1653) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Крыштафа і Ганны з Есьманаў.

Быў у выправе пад Смаленск, дзе атрымаў ад караля Уладзіслава IV прывілей на падсудка Ваўкавыскага павета (1633), суддзя земскі ваўкавыскі (1650), пасол на Варшаўскія соймы (1642, 1646) і іншыя (1650, 1653).

Валодаў маёнткам Хрустава.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты з Юстынай Быхавец, ад якой меў пяцёра сыноў — Мікалая, Крыштафа, Тэафіла, Дыянісія, Юрыя, і дзвюх дачок — Марыяну і Кацярыну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]