Юрый Аляксандравіч Лобач
| Юрый Аляксандравіч Лобач | |
|---|---|
| Нараджэнне |
29 красавіка 1963 (62 гады) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Юрый Аляксандравіч Лобач (нар. 29 красавіка 1963, в. Цяхцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Будаўнічыя і дарожныя машыны і абсталяванне».
Працоўную дзейнасць пачаў вытворчым майстрам на доследна-механічным заводзе рэспубліканскага прамысловага аб’яднання «Дарбудматэрыялы». Працаваў начальнікам механазборачнага ўчастка, механазборачнага цэха, намеснікам дырэктара, дырэктарам доследна-механічнага завода дзяржаўнага прадпрыемства «Дартрэстбудіндустрыя», генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Дарбудіндустрыя».
З’яўляўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» І і IIступені, юбілейным медалём «110 гадоў прафсаюзнага руху Беларусі», ганаровымі граматамі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].
Зноскі
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
- Выпускнікі Беларуска-Расійскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» I ступені
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «Ганаровы дарожнік Беларусі» II ступені
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання