Юрый Аляксеевіч Вашчук
Юрый Вашчук | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 студзеня 1983 (40 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Краіна |
![]() |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, аранжоўнік, кампазітар |
Інструменты | вакал[d] |
Жанры | поп-музыка |
Узнагароды | |
![]() |
Юрый Аляксеевіч Вашчук, сцэн. імя ТЕО (24 студзеня 1983, вёска Хідры, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі спявак, кампазітар, аранжыроўшчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 24 студзеня 1983 года ў в. Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Музыкай займаўся з 4 гадоў, пачынаў з баяна, быў лаўрэатам конкурсу «Пралескі», удзельнічаў у тэлепраекце «Зорная ростань». Прафесійную музычную адукацыю атрымаў у Гродзенскім каледжы мастацтваў (клас вакалу). У 2000 годзе быў запрошаны на работу ў Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга[1]. У 2008 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў[2].
Супрацоўнічае з многімі беларускімі і замежнымі выканаўцамі як аранжыроўшчык і кампазітар. З'яўляецца суаўтарам музыкі да двух расійскіх кінафільмаў.[1]
Разам з Аксанай Вечар вядзе на тэлеканале «Беларусь 3» праграму «Наперад у мінулае», дзе аўтары ездзяць па беларускіх рэгіёнах і запісваюць беларускі фальклор. На асобныя песні ствараецца арыгінальная сучасная аранжыроўка ў творчай манеры артыста з выкарыстаннем арыгінальных галасоў. Паралельна ідзе аповяд аб дадзенай мясцовасці — пра народную песенную творчасць, абрады, народныя промыслы. Фіналам праграмы становіцца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў.[2]
Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі. У 2014 выйграў нацыянальны адбор міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2014» з песняй «Cheesecake», на якім затым выйшаў у фінал (у выніку заняў 16-е месца).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- медаль Францыска Скарыны (2015)[3].
Зноскі
- ↑ а б http://news.belta.by/by/news/culture?id=737235 Архівавана 14 студзеня 2014.
- ↑ а б http://nashaniva.by/?c=ar&i=120557
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2015 года № 108 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 студзеня 2021.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Пяць фактаў пра Тэа… — nashaniva.by
- Нарадзіліся 24 студзеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Кобрынскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2014
- Кампазітары Беларусі
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне