Юрый Андрэевіч Харын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Юрый Андрэевіч Харын
Дата нараджэння 13 жніўня 1930(1930-08-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 2021(2021-04-30) (90 гадоў)
Род дзейнасці філосаф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Юрый Андрэевіч Ха́рын (13 жніўня 1930, с. Чаразера, Валагодская вобласць, Расія — 30 красавіка 2021) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1953 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. З 1957 года ў Куйбышаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, з 1973 года ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. З 1976 па 2003 гады загадчык кафедры Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, адначасова з 1995 года галоўны рэдактар часопіса «Чалавек. Грамадства. Свет».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па праблемах дыялектыкі, метадалогіі навук, пазнання, сацыяльнай філасофіі, методыцы выкладання філасофска-гуманітарных дысцыплін у вышэйшай і сярэдняй школе. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследавання актуальных тэарэтыка-метадалагічных праблем гуманізацыі грамадскіх адносін, сацыяльнага дзеяння, духоўна-культурнай сінергіі сучаснага беларускага грамадства. Адзін з аўтараў і навук, рэдактар серыі навучальных дапаможнікаў па гуманістыцы.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Диалектика социального отрицания. Мн., 1972;
  • Социальное действие. Мн., 1980 (у сааўтарстве);
  • Марксистская социальная диалектика. Мн., 1985;
  • Очерки философии социального действия. Мн., 1994 (у сааўтарстве);
  • Пятый круг бытия // Бел. думка. 1997. № 2;
  • Философия: Учеб. пособие для студентов вузов. 5 изд. Мн., 2002 (у сааўтарстве).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]