Юрый Антонавіч Траян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Антонавіч Траян
Дата нараджэння: 6 кастрычніка 1950(1950-10-06) (68 гадоў)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Адукацыя:
Прафесія: артыст балета, харэограф
Тэатр:

Юрый Антонавіч Траян (нар. 6 кастрычніка 1950; Мінск) — беларускі артыст балета, харэограф. Народны артыст Беларусі (1979).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1966 годзе закончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. Стажыраваўся ў Ленінградскім акадэмічным тэатры оперы і балета імя С. М. Кірава. У 1968—1988 гадах вядучы саліст Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. У 21 год атрымаў званне заслужанага артыста Беларусі.

У 1988-89-х гадах — дырэктар Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага вучылішча, з 1990 года — намеснік дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь. З 2008 года — галоўны балетмайстар, з 2009 года — мастацкі кіраўнік балета Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра балета Рэспублікі Беларусь

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Танцоўшчык[правіць | правіць зыходнік]

Рознабаковасць даравання артыста найбольш выразна раскрылася ў балетах з сучаснай пластыкай. Сярод партый: Юнак («Пасля балю» Г. Вагнера), Машэка, Тыль («Выбранніца», «Тыль Уленшпігель» Я. Глебава), Зігфрыд, Дезірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А. Глазунова), Альбер («Жызель» А. Адана), Джэймс («Сільфіда» Х. Левенскольда), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф'ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж. Бізе — Р. Шчадрына), Адам («Стварэнне свету» А. Пятрова), Паэт («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Рамэо («Рамэо і Джульета» С. Пракоф'ева), Спартак (А. Хачатурана), а таксама ў аднаактовым балеце «Адажыета» Г. Малера.

Харэограф[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца пастаноўшчыкам балетаў «Крылы памяці» У. Кандрусевіча, «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф'ева, «Трыстан і Ізольда» Р. Вагнера, «Князь Вітаўт» А. Дударава, а таксама канцэртных нумароў і танцаў у кінастужках.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  • Мушынская Т. М. Гармония дуэта. — Мн., 1987.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]