Перайсці да зместу

Юрый Артуравіч Альдэкоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Артуравіч Альдэкоп
руск.: Юрий Артурович Ольдекоп
Дата нараджэння 17 лістапада 1918(1918-11-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 31 снежня 1992(1992-12-31) (74 гады)
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера арганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Рыгор Аляксеевіч Разуваеў
Узнагароды
ордэн Дружбы народаў медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»

Юрый Артуравіч Альдэко́п[1] (руск.: Юрий Артурович Ольдекоп; 17 лістапада 1918 — 31 снежня 1992) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1956), прафесар (1959). Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1969).

Ю. А. Альдэкоп нарадзіўся ў вёсцы Палякі Варнавінскага павета Кастрамской губерні (у сучасным Варнавінскім раёне Ніжагародскай вобласці Расіі). У 1941 годзе скончыў Горкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1942 годзе праходзіў навучанне ў Саранскім пяхотным вучылішчы, быў звольнены па стану здароўя і пачаў працаваць ў Горкаўскім універсітэце (асістэнт кафедры арганічнай хіміі, з 1949 года — дацэнт). У 1946 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1955 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага АН СССР. З 1956 года Ю. А. Альдэкоп у Мінску, загадчык лабараторыі арганічнай хіміі Інстытута хіміі АН БССР.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Ю. А. Альдэкопу належаць працы па сінтэзу металаарганічных і полігалагенаарганічных злучэнняў, элементаарганічных пераксідаў, вывучэнню рэакцый іх пераўтварэння і інш. Значны ўклад унёс у хімію арганічных злучэнняў ртуці.

Пад кіраўніцтвам Ю. А. Альдэкопа падрыхтаваны 2 дактары і 27 кандыдатаў хімічных навук. На працягу 14 гадоў выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (у 1956—1958 гг. дацэнт, 1959—1970 гг. прафесар кафедры). Ю. А. Альдэкоп з’яўляўся членам Бюро Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Весці Акадэміі навук БССР, серыя хімічных навук», членам шэрагу навуковых саветаў Акадэміі навук СССР.

Ю А. Альдэкопу належаць больш за 420 апублікаваных навуковых прац, у т.л. 2 манаграфіі. Сярод апублікаванага:

  • Ю. А. Ольдекоп, К. Л. Мойсейчук, А. Н. Севченко, И. П. Зятьков 1,1’-Бис-ацилперокси-дициклогексил перекиси, Докл. АН СССР, 139:5 (1961), 1117—1120.[2]
  • Введение в элементоорганическую химию. — Мн., 1973 (разам з М. А. Маерам)
  • Синтез металлоорганических соединений декарбоксилированием ацилатов металлов. — Мн., 1976 (разам з М. А. Маерам)

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
  2. Математический институт им. В. А. Стеклова РАН (руск.)